Дарожная “некандыцыя

Праязджаючы па аўтадарогах, заўсёды цікава чытаць указальнікі з назвамі прылягаючых населеных пунктаў. І часам гэты занятак дае нагоду для здзіўлення.
Напрыклад, як гучыць назва вёскі на фота зверху, можна толькі здагадвацца, бо яна напісана на невядомай мове. Літара “Ў” — выключна наша, беларуская, а вось “Є” прысутнічае толькі ў сучаснай украінскай мове. Яшчэ гэты дарожны знак адметны “арыгінальным” мацаваннем да апор, якое, шчыра кажучы, збівае з панталыку.
Назва вёскі Сялец напісана на рускай мове. Толькі каб у гэтым пераканацца, трэба разглядаць шыльду доўга і вельмі ўважліва.
Спадзяёмся, што зацікаўленыя службы, якія наглядаюць за дарогамі, дзе ўстаноўлены ўзгаданыя знакі, прымуць меры па прывядзенні іх у належны — адпавядаючы дзеючым правілам дарожнага руху — выгляд.