Нямала сакрэтаў вырошчвання любімай многімі гародніны ведае жыхар Осава Анатоль Вабішчэвіч

Нямала сакрэтаў вырошчвання любімай многімі гародніны ведае жыхар Осава Анатоль Вабішчэвіч

Нямала сакрэтаў вырошчвання любімай многімі гародніны ведае жыхар Осава Анатоль Вабішчэвіч.

Што і не дзіўна: займаецца агуркамі ўжо больш за два дзясяткі гадоў. І памыляюцца тыя, хто думае, што добра растуць “зялёненькія” толькі на Століншчыне, адкуль у 1985 годзе і прыехаў герой аповеду з сям’ёю.

Справядлівасці дзеля прызнае, што на поўдні Беларусі землі сапраўды лепшыя, аднак пры належнай агракультуры ды старанні і на Асіповіччыне можна атрымліваць добрыя ўраджаі.

А яшчэ ў дасягненні вынікаў спрыяе паляшуцкі характар, галоўныя рысы якога — працалюбства, напорыстасць у добрым яе сэнсе, грунтоўны падыход да справы і бязмерныя любоў і цікавасць да зямлі.

— Каб атрымаць агуркі ў сярэдзіне мая, трэба варушыцца ўжо ў сакавіку. Спачатку пасеяць насенне ў цяпліцы, дзён праз 25 можна парасткі перасаджваць у парнік, а тут ужо і да першага агурка недалёка — сутак 15-20. Праўда, клопату вельмі шмат. Каб падтрымліваць неабходную тэмпературу ў парніку, даводзіцца пратапліваць яго з вечара да раніцы разы тры-чатыры. Летась, напрыклад, на ацяпленне за сезон пайшло больш за дзесяць кубоў дроў. Што датычна гатункаў, то аддаю перавагу насенню галандскай селекцыі. Увогуле, хто знаёмы з парніковай справай, ведае сапраўдны кошт агурка, — дзеліцца суразмоўца.

Таксама Анатоль Вабішчэвіч расказаў, што заўсёды спадзяецца толькі на свае сілы, ніколі не бярэ ніякіх крэдытаў і не лічыць, што хтосьці яму павінен дапамагаць. Ну хіба што падвязваць агуркі, бо гэта рабіць аднаму нязручна. Для работы на зямлі мае ўласны трактарэц і іншы неабходны рыштунак: любіць, каб было ўсё сваё.

Аб тым, што змяніў густанаселеную вёску Рубель, дзе былі праблемы з працаўладкаваннем, на Осава, не шкадуе. З цягам часу пераехалі ў гэты населены пункт і іншыя рубельцы — зараз на вуліцы Маладзёжнай пяць такіх сем’яў.

Осава аказалася гасцінным. Працаваў тут у мясцовай гаспадарцы, таму і атрымаў дом, спачатку як службовы, а потым з правам выкупу. З гадамі новыя карані станавіліся больш трывалымі, а сям’я — шматлікай. Анатоль Сцяпанавіч з жонкай Палінай Мікалаеўнай вырасцілі шасцярых дзяцей, зараз маюць 13 унукаў. Прычым усе дзеці засталіся на Асіповіччыне, стварыўшы свае сем’і. Так што для нашага раёна паляшук Вабішчэвіч — чалавек асаблівай каштоўнасці.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость