Праезд на цягніку без білета
З кожным днём паслуга Беларускай чыгункі — продаж праязных дакументаў з электроннай рэгістрацыяй — становіцца ўсё больш папулярнай. Спіс цягнікоў, на якія можна купіць білет такім чынам, значна пашыраецца.
«Для пасажыраў гэта зручна, — гаворыць загадчык білетных кас станцыі Асі-повічы Галіна Камейка. — Аплата праз інтэрнэт з электроннай рэгістрацыяй дазваляе эканоміць час, не афармляючы праязны дакумент у білетнай касе, і цалкам выключае магчымасць яго страты”.
Яна нагадала, што электронная рэгістрацыя выконваецца не пазней чым за гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі маршрута яго следавання. Пасадка пасажыраў у вагон ажыццяўляецца пры прад’яўленні дакумента, пацвярджаючага асобу. Прычым менавіта на яго і павінен афармляцца праязны дакумент.
