Гаспадары поля

Гаспадары поля
Ідучы ўчарашняй раніцай на работу, працаўнікі ААТ “ЖорнаўкаАгра” Аляксей Басякоў і Мікалай Мацюшонак пэўна не планавалі фотасесію, бо планы зараз у іх зусім іншыя — як мага раней вывесці тэхніку ў поле, каб не ўпускаць спрыяльных для сяўбы тэрмінаў.
Журналістам пашанцавала, што мужчыны спыніліся на запраўку насеннем магутнай сеялкі RABE Mega Seed, інакш наўрад ці ўдалося б іх “выманіць” з трактара: для земляробаў зараз дарагая кожная хвіліна. І тут не паспрачаешся: што праўда, то праўда.

“ЖорнаўкаАгра” заўсёды славілася добрымі механізатарамі. Яны ў гаспадарцы моцнае звяно. Сяўба ж — цалкам камандная работа, якая патрабуе грунтоўнай падрыхтоўкі і зладжанага выканання. Непасрэдна палеткі ўзворвалі, дыскавалі Сяргей Мурашка, Уладзімір Клунко, Анатоль Абдулхакаў, Арцём Ждановіч. На “Расе” ўносіў комплексныя ўдабрэнні Сяргей Піляк, а падвозіў раствор спажыўных рэчываў для глебы Уладзімір Збанок.

— Кожная пасяўная звязана з пэўнымі відамі на будучы ўраджай. У гэтым сезоне плануем  атрымаць на 20 працэнтаў вышэйшую ўраджайнасць, чым летась, — падзяліўся кіраўнік сельгаспрадпрыемства Алег Ляшчынскі. — Работы хапае: калі браць яравы клін, то гэта 500 гектараў ячменю, што на 320 больш, чым у мінулым годзе, 50 га — трыцікале, 80 — гароху. Значна, на 320 гектараў, павялічаны і плошчы пад кукурузу, якая сёлета зойме 1 450 га, у тым ліку 150 — на зерне. З мэтай узмацнення кармавой базы правядзём перазалужэнне, адвялі 130 га пад люцэрну. Робім усё неабходнае для найлепшага канчатковага выніку. Умовы для людзей створаны, заробак за інтэнсіўную працу таксама павінен быць дастойны.

Даведка “АК”. На ўчарашнюю раніцу ў раёне пасеяна 1 912 гектараў ранніх яравых культур, што складае 93% да запланаванага. Першымі справіліся з сяўбой збожжа КСУП “Ясеньскае” і ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, у стадыі завяршэння гэта работа ў “Вязаўніцы-Агра”. Таксама на палях ідзе другая падкормка азімых культур. Вядзецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу аднагадовых і кукурузы, якая сёлета зойме больш за шэсць тысяч гектараў.

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем