У ДРБУ № 199 новае кіраўніцтва

У ДРБУ № 199 новае кіраўніцтва

Начальнік ДРБУ № 199 Дзмітрый Свіслёнак

Нарадзіўся 25 лістапада 1979 года. Выпускнік мясцовай СШ № 4. Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (механіка-тэхналагічны факультэт, спецыяльнасць «інжынер-тэхнолаг металург»).

Пасля атрымання вышэйшай адукацыі вярнуўся на малую радзіму. У перыяд з 2003 па 2019 гг. працаваў на пасадах інжынера-тэхнолага і начальніка вытворчасці на ТАА НВФ “Металон”, з 2019 па 2023 — майстрам участка ЗАТ “Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання”. На сённяшняй пасадзе з 5 красавіка.

Жанаты, мае двух дзяцей. Сын — студэнт БНТУ, дачка — вучаніца 9 класа СШ № 1.

У вольны час любіць вандраваць, займацца ўзнаўленнем аўтамотатэхнікі.

Пераход у новую для сябе сферу дзейнасці лічыць магчымасцю для далейшага росту як прафесіянальнага менеджара, рэалізацыі на больш высокім узроўні адказнасці і кампетэнцый назапашанага вопыту па арганізацыі эфектыўнай дзейнасці калектыву ў рэжыме аператыўнага вырашэння складаных задач.

Менавіта такія задачы сёння і стаяць перад ДРБУ № 199. Сёлета яго чакае вялікі аб’ём работ па рамонце і ўтрыманні самых разнастайных аб’ектаў дарожнай інфраструктуры і напружаны ўдзел у аднаўленні вуліц горада.

Да канца месяца ДРБУ павінна адрамантаваць вуліцы Сташкевіча ды Патоцкага. І гэта толькі пачатак.

Последние новости

ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

США официально сняли санкции с Belavia

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Финансы, дела и отношения: на чем сегодня стоит сосредоточиться каждому знаку зодиака

5 ноября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем