У гаспадарках Асіповіцкага раёна набіраюць тэмпы палявыя работы

У гаспадарках Асіповіцкага раёна набіраюць тэмпы палявыя работы
У гаспадарках Асіповіцкага раёна набіраюць тэмпы палявыя работы
Кожны раз яравая сяўба мае свае адметнасці. Сёлетняя запомніцца хлебаробам доўгім чаканнем спрыяльнага надвор’я і штодзённым маніторынгам стану палёў на прадмет утрымання вільгаці.

І вось толькі ў апошнія дні палеткі пачалі падсыхаць, даючы магчымасць працаваць тэхніцы.

— Заўсёды трымаем трос напагатове, — падзяліўся галоўны аграном дзяржаўнага прадпрыемства “Вязаўніца-Агра” Панцялей Качанжы. — І час ад часу даводзіцца дапамагаць таму ці іншаму трактару. Аднак прамаруджваць з тэрмінамі нельга: важны кожны красавіцкі дзень.

Нягледзячы на складанасці, гаспадаркай засеяна ўжо 104 гектары зернебабовымі культурамі і 56 — аднагадовымі травамі. На палявых работах задзейнічана пяць энерганасычаных трактароў “Беларус” 3522 і 3022, а таксама столькі ж больш лёгкіх. Плюс прычапныя агрэгаты: дыскатары, культыватары, сеялкі. Усяго ж трэба будзе пасеяць 790 га яравых зерневых, 2 000 га кукурузы на сілас, 1 000 га — аднагадовых траў. Аб’ёмы значныя. Аднак гэта толькі надае запалу аграрыям. Людзей хапае, тэхнікі таксама, ды і працаваць, шчыра кажучы, хочацца: палеткі проста цягнуць. Папярэднія работы па ўнясенні комплексных удабрэнняў выкананы, прыйшоў час рытмічнай эфектыўнай працы. Самай мірнай і стваральнай.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем