Выбіраем «бездымавы» вагон?

На Беларускай чыгунцы стартаваў эксперымент па падзяленні пасажыраў па «тытунёвай» прыкмеце. Цяпер на некаторыя цягнікі можна будзе набыць білеты ў вагоны для курцоў ці тых, хто тытунь не ўжывае.
«Пытанне дыферэнцыяцыі вагонаў па такім прызнаку актуальнае, — адзначае начальнік вакзала Яўген Селівончык, — улічваючы сусветную тэндэнцыю барацьбы з курэннем. Цяпер у пасажырскіх цягніках дазволена курыць толькі ў тамбурах з процілеглага купэ правадніка боку. У рамках эксперыменту ў тамбурах для некурцоў дэманціраваны попельніцы, устаноўлены ўказальнікі, якія забараняюць «дыміць». Інфармацыя пра забарону курэння будзе перадавацца і па ўнутрыцягніковай сетцы радыёвяшчання, і ў пунктах рэалізацыі білетаў».

Эксперыментам ахоплены цягнікі № 143/144 Магілёў-Мінск, №106/105 Брэст-Мінск, у пачатку лістапада да іх далучацца цягнікі № 95/96 Гомель-Мінск і № 117/118 Віцебск-Мінск. Пры продажы білетаў будзе ўдакладняцца, які вагон пасажыр выбірае. Кошт за праезд мяняцца не будзе.

Эксперымент цягнецца да канца месяца, і па яго выніках будзе прынята рашэнне, распаўсюджваць такое падзяленне ці не.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 сентября для всех знаков Зодиака

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем