В Осиповичском районе приступили к сбору березового сока

В Осиповичском районе приступили к сбору березового сока

Прыступілі да збору вітаміннай сыравіны працаўнікі Асіповіцкага доследнага лясгаса напрыканцы мінулага тыдня. Найбольш актыўна работа ідзе ў Каранскім, Цэльскім і Брыцалавіцкім лясніцтвах. Сёлета ў планах прадпрыемства здабыць 1 000 тон бярозавіку. І хоць надвор’е ў апошнія дні не спрыяе справе, тым не менш ужо назапашана 115 тон.

Ідзе рэалізацыя соку насельніцтву. І тут спажыўцу даступна некалькі варыянтаў. Найбольш танна можна набыць прадукт непасрэдна на лесасецы: у такім выпадку кошт за 1 літр складзе 24 капейкі. Арганізаваны і выязны гандаль у райцэнтры каля “Сіці Мола”. Калі пакупнік са сваёй тарай, літр соку яму абыдзецца ў 30 капеек, можна купіць і разліты ў пяцілітровыя бутэлькі бярозавік па 3 рублі за ёмістасць.

Безумоўна, супрацоўнічае лясгас і з вытворчымі прадрыемствамі. Ужо не першы год у ліку асноўных партнёраў Мінскі завод безалкагольных напіткаў, СТАА “Аазіс Груп”, ВУП “Вланпак” і ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод”.

Пры жаданні нарыхтоўваць бярозавік самастойна неабходна звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва і ўдакладніць месца, дзе дазваляецца такі від дзейнасці, а таксама атрымаць кансультацыю, як правільна рабіць падсочку, каб не пашкодзіць дрэвы.

Як расказаў вядучы інжынер па ахове і абароне лесу Генадзь Заяц, згодна з дзеючым заканадаўствам за самавольную нарыхтоўку бярозавіку ў недазволеных месцах прадугледжаны штрафы: на фізічных асоб — да 15 базавых велічынь, індывідуальных прадпрымальнікаў — да 50 БВ, юрыдычных асоб — да 100 БВ.

 

 

 

Последние новости

Общество

Снег среди дождя, заморозки и фронты – осень вступает в силу! Прогноз на неделю с 13 по 19 октября

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Знаете ли вы, сколько времени ваш подросток проводит в гаджетах? Данные опроса в Осиповичском районе

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Легендарная парикмахерская Осиповичского КБО: как менялась мода, а качество — нет

13 октября 2025
Читать новость
Профилактика

Соблюдайте правила электробезопасности и разъясните их своим детям!

13 октября 2025
Читать новость
Общество

В общественной бане на улице Октябрьской вышел со строя водогрейный котел

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Спасатели ликвидировали загорание в школе в Осиповичском районе

13 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем