Пра гатоўнасць да веснавых палявых работ у падначаленай гаспадарцы па стане на 15 сакавіка расказаў кіраўнік КСУП “Ясеньскае” Валянцін Шкурын

Пра гатоўнасць да веснавых палявых работ у падначаленай гаспадарцы па стане на 15 сакавіка расказаў кіраўнік КСУП “Ясеньскае” Валянцін Шкурын

Сяўба ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны — надзейны падмурак добрага ўраджаю. А ўкласціся ў іх можна толькі пры поўнай гатоўнасці шлейфу сельгастэхнікі для веснавых палявых работ

Пакуль вясна не вельмі спяшаецца ўступіць у свае правы, але веснавая пасяўная кампанія можа пачацца раптоўна. Пра гатоўнасць да веснавых палявых работ у падначаленай гаспадарцы па стане на 15 сакавіка расказаў кіраўнік КСУП “Ясеньскае” Валянцін Шкурын:

— Прывесці ў належны стан машынны парк — задача не з лёгкіх: тэхнікі многа, яна разнастайная па стане і тэрміну эксплуатацыі, таму аб’ём праведзеных работ быў значны. Зімой адрамантавалі плугі, зубавую барану, пасяўны агрэгат, сеялку пнеўматычную ўніверсальную шасціметровую і сеялку дакладнага высеву васьмірадовую. “БНБК-АГРА Асіповічы” набыла для сельгаспрадпрыемства новы трактар МТЗ-82.1.

Задачы на вясну пастаўлены немалыя. Сёлета плануецца засеяць 1 060 гектараў. З іх 100 гектараў зойме ячмень, 20 — яравое трыцікале, 10 — гарох, 100 — адналетнія травы, 630 — кукуруза, з якіх 50 на зерне. Да таго ж трэба падсеяць 200 га люцэрнай.

Акрамя таго, чакаюць падкормкі мінеральнымі ўдабрэннямі 765 га азімых культур, 533 — шматлетніх траў, 500 — сенакосаў і пашы. Падчас веснавых работ задзейнічана 12 механізатараў і больш за 25 адзінак тэхнікі, сярод якой чатыры энерганасычаныя трактары, па тры МТЗ-1221 і МТЗ-82, 12 сельгасмашын, пасяўныя агрэгаты, плугі, дыскатары, культыватары, сеялкі, камбініраваныя глебаапрацоўчыя агрэгаты, машыны для ўнясення ўдабрэнняў і ўгнаення і гэтак далей.

Дапамагае створаная ААТ “БНБК-Агра Асіповічы” машынна-трактарная станцыя, з якой нашай гаспадарцы былі выдзелены два трактары МТЗ-1221 і РУ-7000 для ўнясення цвёрдых мінеральных удабрэнняў і пагрузчык для вывазкі арганікі.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем