Асіповіцкі раён: крайняя хата. Поўдзень

Асіповіцкі раён: крайняя хата. Поўдзень

Пасёлак перасяленцаў

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Многа розных найменняў носяць беларускія паселішчы. І ў кожнай з іх заключаны глыбокі сэнс.  Урочышча Лука, з якога пасля і ўзнікла аднайменная вёска, уяўляла мясцовасць ўздоўж ракі Пціч з выгібамі русла. А згодна з тлумачальным слоўнікам У. Даля, такія рачныя дугі менавіта і называліся “лука”.

У 1639 годзе ўрочышча тэрытарыяльна адносілася да Мінскага ваяводства, якое пазней ператварылася ў засценак з адным дваром. Пазней лясы вакол рэчкі пачалі вырубацца Дараганамі, якія іх купілі. А тутэйшыя свабодныя землі засяляліся малазямельнымі сялянамі з суседніх уездаў. Амаль тры гады  (1907-1909) сюды імкнуліся людзі, каб нарэшце быць з куском хлеба.

OLYMPUS DIGITAL CAMERAЕхалі на новае месца, як правіла, вясной, — гаворыць Алена Сямёнаўна Багдановіч, праўнучка аднаго з першых перасяленцаў Яўмена Даўбенкі, які патрапіў  сюды разам з жонкай Матронай і двума дзецьмі. — Дарога была няблізкай. Перапраўляліся праз чатыры ракі: Сож, Днепр, Бярэзіну і Пціч. Везлі з сабой усё нажытае, гналі скаціну. Усяго ў тыя гады ў Луку перасялілася сямей 50. Хаты стаялі абапал ракі. Пачынаць жыццё на новым месцы заўсёды складана. Праца ад раніцы да змяркання асаблівага прыбытку не прыносіла: зямля аказалася не такой урадлівай, як хацелася. Многія займаліся ткацтвам. Дзеці ва ўсім дапамагалі бацькам. Школы тут напачатку не было, яна ўзнікла толькі ў трыццатых гадах. Некаторыя бацькі адважваліся адпусціць дзяцей ад сябе  на вучобу ў іншыя месцы.

Час ішоў. Колькасць жыхароў павялічвалася. Нехта браўся шлюбам у сваёй мясцовасці, а некаторыя хлопцы і дзяўчаты шукалі сабе пары ў суседніх сёлах. Мой бацька Сямён нарадзіўся ужо тут. Калі ажаніўся, хату сабе паставіў на пасёлку Росін, дзе пабудаваліся яшчэ 19 гаспадароў. Яшчэ адзін пасёлак Арыжня складаўся з 36 хат. Так і жылі. Хапіла ўсяго жыхарам за стогадовую гісторыю вёскі, з якой звязана і біяграфія нашай сям’і. У ёй перапляліся некалькі вялікіх родаў. Мы з мужам Уладзімірам Паўлавічам таксама пазнаёміліся тут. Ён жыў недалёка, у суседнім Глускім раёне, да мяжы якога напрамкі рукой падаць. Раней нас звязвалі масты праз раку. Часта бегалі адны да адных то на танцы, то ў госці. Моладзь завязвала знаёмствы, жанілася. Вось і наша сям’я так узнікла ў далёкім шасцідзясятым. Выгадавалі двое дзяцей, маем трое ўнукаў. Сын жыве ў Радуцічах, амаль што побач. І добра, што побач.

Шкада мне, што многія пакінулі родную вёску і параз’ехаліся па ўсім свеце. Засталося толькі 6 хат, дзе пастаянна жывуць людзі. Наша стаіць амаль на ўскрайку. За намі — яшчэ тры, заняты дачнікамі. І гэта добра, значыць, пабудовы не разваляцца, агароды не пазарастаюць палыном. А то балюча глядзець на тыя дамы, дзе ніхто не жыве: дахі паправальваліся, платы пападалі, улетку пустазелле ў пояс на ўчастках, дзе калісьці расла агародніна. Сельсавету з імі адзін клопат. Хацелася б, каб яны набылі гаспадороў, каб чуліся дзіцячыя галасы, каб поле не пуставала. Непадалёк ад нас, напрыклад, узяў у арэнду зямлю адзін чалавек. Пасеяў там грэчку, бульбу, ячмень. Аж душа пяе, гледзячы, як яны па вясне набіраюць сілу, улетку каласяцца і цвітуць, увосень радуюць ураджаем. Дай бог яму здароўя. Добра было б, каб знайшоўся яшчэ хто-небудзь падобны і наша зямелька не пуставала.

Ніна ВІКТОРЧЫК. 

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем