Составлен рейтинг причин расторжения брака в Осиповичском районе

Составлен рейтинг причин расторжения брака в Осиповичском районе
Ад трох месяцаў 22 дзён да 46 гадоў чатырох дзён — столькі спатрэбілася жыхарам раёна, перш чым рашыцца на развод.

Ідучы ў загс на рэгістрацыю сям’і, усе маладажоны з замілаваннем паглядаюць адзін на аднаго, вочы свецяцца шчасцем. Здаецца, так застанецца назаўсёды. Але праз нейкі час многія накіроўваюцца знаёмай дарогай зусім з іншай мэтай — ліквідаваць ячэйку грамадства. Прыходзяць засмучоныя, адварочваюцца адзін ад аднаго, а потым разыходзяцца ў розныя бакі. За вельмі рэдкімі выключэннямі, назаўсёды…

Чаму ж каханне саступае месца раўнадушшу або нянавісці, а сумеснае жыццё становіцца катаргай?

 Калі няма нічога агульнага

Педагог-псіхолаг ЦКРНіР Эла Балыка:

Разводбалючая, але неабходная кропка ў шлюбных адносінах, якія перасталі прыносіць аднаму або абодвум партнёрам радасць. Паводле даных Інстытута сацыялогіі НАН, маладыя людзі ва ўзросце да 25 гадоў часцей за ўсё прыходзяць да разрыву шлюбных адносін па прычыне адсутнасці адзінства каштоўнасцей. Калі ў мужа і жонкі няма нічога агульнага, то яны жывуць як суседзі. Хіба тут можа ісці гаворка пра шчасце?

Ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў часцей за ўсё шлюб распадаецца зза адсутнасці ўмення або жадання дамовіцца, знайсці кампраміс. Кожны лічыць, што ён мае рацыю. Вядома, часам прыйдзецца саступаць, часамканфліктаваць. Але ў працэсе перамоў можна прагаварыць словы незадаволенасці, выказаць пачуцці. Калі ў чалавека ёсць жаданне дамовіцца, ён зробіць усё для пошуку кампрамісу.

З 45 да 55 гадоў галоўнай прычынай разводу становіцца матэрыяльнае становішча ці здрада мужа або жонкі. Калі матэрыяльнае становішча не адпавядае запытамгэта крок да развітання. Бясконцыя сваркі і праблема, дзе ўзяць грошы, прыводзяць такія пары да скасавання шлюбу.

Здрада часта вядзе да таго, што людзі вырашаюць разарваць адносіны, бо атрыманы боль занадта вялікі, трываць і закрываць вочы на гэта не атрымліваецца. У пераважнай большасці ініцыятарамі разводаў у такім выпадку з’яўляюцца жонкі.

А для самых старэйшых пар важна ў прынцыпе захаваць сям’ю, таму яны імкнуцца ўрэгуляваць узнікшыя дысбалансы.

Адзінае, у чым сыходзяцца ўсе пакаленні, — негатоўнасць мірыцца з алкагалізмам або наркаманіяй партнёра. Гэтыя хваробынумар адзін сярод прычын разводу.

У адпаведнасці з артыкулам 351 Кодэкса РБ аб шлюбе і сям’і, шлюб можа быць скасаваны органам, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, калі абодва прыйшлі да такога рашэння, не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці. Адбываецца такое часцей у першыя пяць гадоў. Як сведчыць статыстыка, з 1 студзеня 2013 г. па 31 снежня 2022 г. асіповіцкім загсам было аформлена 445 разводаў, з іх 215 (48%) шлюбаў праіснавалі менш за пяцігодку. 20% змаглі пратрымацца да дзесяці гадоў. Сярод сем’яні-наў з большым стажам разводы праз загс адбываюцца значна радзей: магчыма, вопыту людзі набраліся, прыстасаваліся да сумеснага жыцця, а хутчэй, з’явілася шмат пытанняў наконт маёмасці, ды і дзецьмі абзавяліся, таму лёс такіх сямей прызваны рашаць суд. Затое ясна прасочваецца тэндэнцыя: пасля 50 і больш гадоў сумеснага жыцця за апошняе дзесяцігоддзе ніводная пара не скасавала шлюб. Так што галоўнае — першыя паўвека пратрымацца, а там, відаць, адкрываецца другое дыханне.

Сярод тых, хто пазбавіўся “ланцугоў” шлюбу, 429 чалавек ад 21 да 35 гадоў, 263 — 36-50-гадовых і 180 чалавек ва ўзросце ад 50 гадоў і старэй. Да слова, нават 18 юнакоў і дзяўчат ва ўзросце  18-20 гадоў трапілі ў гэту сумную суполку.

Праз загс на працягу дзесяцігоддзя быў аформлены толькі 31% разводаў. Асноўная ж маса прыпадае на суд. І калі развод у загсе адбываецца праз 1-2 месяцы і ўступае ў сілу ў дзень рэгістрацыі, то шлюб, які скасоўваўся праз суд, лічыцца спыненым з дня ўступлення ў законную сілу адпаведнага рашэння. А яно прымаецца не адразу. Пры пэўных абставінах шлюбаразводны працэс можа расцягнуцца ледзь не на год.

А можа, памірыцца?

Вядучы спецыяліст суда Асіповіцкага раёна Вольга Матвеенка:

Пры прыёме іскавай заявы аб скасаванні шлюбу суд прадастаўляе мужу і жонцы трохмесячны тэрмін для прыняцця мер да прымірэння, а таксама для дасягнення пагаднення аб сумесных непаўналетніх дзецях і падзеле маёмасці. Пасля сканчэння гэтага тэрміну шлюб скасоўваецца, калі судом будзе ўстаноўлена, што захаваць сям’ю немагчыма. Пры вынясенні рашэння суд прымае меры па абароне інтарэсаў непаўналетніх дзяцей і непрацаздольнага партнёра. Суд мае права адкласці разбор справы, прызначыўшы пары дадатковы тэрмін для прымірэння ў межах шасці месяцаў.

Але, як тлумачыць Вольга Барысаўна, час не заўсёды дапамагае выратаваць  сям’ю: калі няма патэнцыялу і жадання жыць разам, ужо ніхто не дапаможа.

— Галоўнае — памятаць пра дзяцей, — дадае Эла Балыка. — Вось некалькі правіл, якіх неабходна прытрымлівацца. Стварыць умовы для кантактаў дзіцяці з абодвума бацькамі, малое павінна ведаць, што хоць бацькі не жывуць разам, яны паранейшаму любяць яго. Важна, каб дзеці бачылі, што бацькі паважаюць адзін аднаго, хоць і разышліся. Развод не робіць іх дрэннымі, дзіця нічога не павінна рабіць, каб памірыць бацькоў. Вельмі важна, каб малое разумела, што яно ні ў чым не вінавата. Рашэнне аб разводзе бацькі павінны паведамляць разам. Дзіця мае права на інфармацыю аб тым, як зменіцца яго жыццё і чаго ад яго чакаюць бацькі ў гэтай сітуацыі.

З 2013 па 2022 год у раёне зарэгістравана 1 418 разводаў. А гэта значыць, у 2 836 землякоў адбылася жыццёвая трагедыя, а яшчэ змянілася тым ці іншым чынам жыццё некалькіх соцень дзяцей.

Прасачыўшы дынаміку разводаў, заўважым, што найбольшая іх колькасць прыйшлася на 2013 г. (205), наступны скачок назіраўся ў 2021 г. (204). І пандэмія не змагла перашкодзіць жадаючым развітацца з другой палавінкай і марамі пра шчаслівае сумеснае жыццё. Дарэчы, калі прааналізаваць каэфіцыент развадзімасці (аказваецца, ёсць і такі), то ва ўзгаданым 2021 годзе па краіне ён складаў 3,7 на 1 000 насельніцтва. А ў нашым раёне — 4,48. Выпадковасць альбо тэндэнцыя, пакажа час.

Сакрэт шчасця

Што зрабіць, каб сямейная пара не зрабіла такі радыкальны крок? Як зберагчы тое, што стварылі сваімі рукамі? І ці ёсць сакрэт сямейнага шчасця? Эла Балыка лічыць, што ёсць:

Калі паглядзець на шчаслівыя пары, то ва ўсіх можна знайсці нешта агульнае: людзі кахаюць адзін аднаго, паважаюць, адчуваюць адказнасць, давер, не ўяўляюць жыцця з іншым чалавекам. Многія, хутчэй за ўсё, нават не змогуць дакладна сказаць, чаму ім добра разам. Сапраўды, у свеце чалавечых адносін столькі складанасцей і нюансаў, што дакладны рэцэпт сямейнага шчасця, які б заўсёды даваў абсалютны вынік, вывесці складана. Але ўсётакі можна вылучыць некаторыя асаблівасці, якіх павінна прытрымлівацца кожная сям’я.

Дасягнуць сямейнага шчасця немагчыма без узаемнай любові. Муж і жонка павінны быць адкрыты адзін аднаму, пры гэтым маючы сваю асабістую прастору. Трэба абмяркоўваць непрыемнасці, якія ўзнікаюць, і прымаць рашэнні толькі сумесна. Правільна выходзіць з канфліктных сітуацый, ні ў якім разе не абражаючы адзін аднаго і не кідаючыся крыўднымі заявамі. Старацца ўсё рабіць разам: усё роўна, якімі будуць гэтыя сумесныя заняткі, важна, каб абодва атрымлівалі задавальненне ад карыснага правядзення часу і зносін.

Парада рэкардсмена

Самым вытрыманым удаецца прайсці разам усе жыццёвыя перашкоды, выгадаваць дзяцей і сумесна сустрэць залаты ўзрост. Як гэта правіла рэалізуецца ў рэальнасці, спыталі ў жанчыны, сямейны стаж якой адлічвае некалькі дзесяцігоддзяў, а па колькасці дзяцей яе можна лічыць раённай рэкардсменкай: Наталля Козел з мужам Міхаілам выгадавалі чатырнаццаць сыноў і дачок.

— У жыцці кожнага хапае і светлых радасных імгненняў, і непрыемных момантаў, а праблемыбез іх ні адна сям’я не абыходзіцца. Але ж не трэба адразу апускаць рукі і адступаць. Усё перамелецца, дайце час. Трэба захоўваць узаемаразуменне, давер, павагу адзін да аднаго. Усё абмяркоўваць, хатнія абавязкі дзяліць на дваіх і не забываць: галоўнае, што аб’ядноўвае сям’ю, — гэта дзеці. Каб яны выраслі дастойнымі людзьмі, ім неабходна адчуваць матулін і бацькаў клопат, — такія вось парады дала жонка са стажам.

І хоць не мае гэта жанчына псіхалагічнай адукацыі, але яе рэцэпт пераклікаецца з меркаваннем прафесіянала. Народная мудрасць — тая крыніца ведаў, якая не перасыхае ніколі, да яе час ад часу нядрэнна было б звяртацца кожнаму.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем