Рассказываем, как акция «Наш животновод» прошла в Осиповичском районе

Рассказываем, как акция «Наш животновод» прошла в Осиповичском районе

Напачатку тыдня старшыня райкама прафсаюза АПК Святлана Сідоранка ў рамках рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” наведала комплекс ААТ “Авангард-Ніва” ў Вяззі.

Гэта важны аб’ект не толькі для гаспадаркі, але і для раёна: тут утрымліваецца больш за паўтысячы галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку дойны статак — 340 кароў. Працуе на ферме дружны калектыў з 23 чалавек.

У сярэднім ад кожнай рагулі штодня атрымліваюць дзесяць кілаграмаў малака. Па меркаванні саміх жывёлаводаў, гэты паказчык можа быць лепшым, у тым ліку калі на ферме зрабіць тэхнічнае перааснашчанне: даільная зала “Елачка”, якая тут выкарыстоўваецца, ужо далёка не новая. Ну і, канечне, дакладнае выкананне тэхналогіі ніхто не адмяняў.

Прафсаюзны лідар пацікавілася ходам гаспадарчых спраў, ці своечасова працаўнікі забяспечваюцца спецформай, расказала аб магчымасці аздараўлення ў санаторыі. Асаблівых скаргаў з боку жывёлаводаў не было. Праўда, яны выказалі нараканне на няспраўнасць асвятлення ў складзе, дзе захоўваюцца кармы, таксама пажаданне, каб быў выдадзены абутак. Пытанні ўзяты пад увагу. Ну а завяршылася сустрэча сяброўскім чаяваннем: Святлана Уладзіміраўна прывезла калектыву вялікі смачны торт.

 

 

 

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем