Асіповіцкі раён: крайняя хата. Усход

Асіповіцкі раён: крайняя хата. Усход

вод 001Пасёлак дачнікаў

Дарожны ўказальнік з назвай «Галынка» стаіць на павароце аўтадарогі Свіслач-Бабруйск уздоўж ракі Бярэзіна. Панарама, якой пачынаецца паселі-шча, не выклікае асаблівых уражанняў, і думалася, што яна невялікая і не надта прыглядная. Але калі праехаць углыб па адзінай доўгай вуліцы, то перад вачыма адкрываецца не толькі прыгожы ландшафт, але і здатныя збудаванні. Некаторыя з іх нагадваюць сапраўдныя палацы — гэта ўласнасць дачнікаў, якія набытыя ўчасткі ператварылі ў райскія куточкі. Ёсць, безумоўна, і звычайныя хаты, дзе жывуць простыя сяляне. Для іх галынская зямля — родная. Па дадзеных Свіслацкага сельсавета, да якога адносіцца вёска, тут пастаянна пражывае 30 чалавек, у тым ліку двое дзяцей і 11 пенсіянераў. Усіх домаўладанняў 99.

вод 004Вось і дзве крайнія хаты насупраць адна адной — па левы і правы бок вуліцы Дачная, а далей пачынаецца лес. Праўда, дом з левага боку пад назву хата не падыходзіць: у неба ўзняўся двухпавярховы асабняк. Справа праз дарогу — яго антыпод. Прычым, на ўчастку стаяць некалькі жылых збудаванняў. У якую ж пастукацца? Пытанне вырашыла гаспадыня: пачуўшчы брэх сабакі, яна выйшла на двор і запрасіла ў хату.

— З раённай газеты? — даведаўшыся мэту візіту карэспандэнта, спытала жанчына. — Мяне завуць Людміла Міхайлаўна Равінская, а гэта мая сястраАлена. Акрамя нас, ёсць яшчэ сястра і брат. Нарадзіліся і выраслі тут. Бацькі, вярнуўшыся з Казахстана, дзе асвойвалі цалінныя землі, спачатку жылі з бабуляй, а пасля паставілі свой дом. Тут жа, наводшыбе. Насупраць была канюшня, за хатайпустка, куды добра было выпусціць статак. Тым больш, што амаль каля дома і невялічкая сажалка, дзе гусі плёскаліся. Ды і матулі недалёка да работы: праз некалькі соцень метраў знаходзіўся санаторый Бабруйскага гідролізнага завода. Так што ніколі не шкадавалі, што жывем напрыканцы вёскі.

вод 012

Закончылі школу, пакінулі роднае гняздо, раз’ехаліся па гарадах. У кожнагасвая сям’я, але калісьці прыходзіць час, і чалавека цягне да родных каранёў, да зямлі, якая яго ўзгадавала. Так адбылося і з намі. Тым больш што наша малая радзімацудоўнае месца, такога наўрад дзе знойдзеш. Зараз жывем, бадай, на адным агародзе з матуляй: і ёй падмога, і нам спакайней. Многія цяпер вяртаюцца ў бацькоўскія дамы: хтосьці ставіць новы зруб, а нехта аднаўляе старыу каго на што грошай хапае. Раней у кожнай хаце было многа дзяцей. Бывала, як збяромся ісці ў школу ці гуляць, атрымліваўся добры гуртпастаяць адзін за аднаго заўсёды маглі. Дзе вучыліся? Хто ў Кассё хадзіў, хто ў Сычкава. Звычайна маршрутным аўтобусам дабіраліся, але часам дык і пехатою. І ніколі не сумавалі і не наракалі, што далёка. Нам дык і наогул спачатку ўсю вёску трэба прайсці. Збяромся з суседскімі дзецьміі дзе подбегам, дзе ў развалачку. Сыплем анекдоты і розныя байкіне заўважаем, як ужо на месцы. Цікавае было дзяцінства! Зімой, напрыклад, прападалі на рэчцы: гулялі ў хакей, каталіся на санках. А яшчэ была адна забаўка, пра якую другія падлеткі нават не здагадваліся. Бацька зрабіў нешта падобнае на карусель: да звычайнага кола прымацоўваўся жалезны штыр і прывязвалася вяроўка, за якую чапляліся санкі. Неяк усё гэта ўсталёўвалася на лёдзе. Седзячы ў санках, круцішся сабе вакол штыраусе навокал зайздросцяць. Летамфутбол, валейбол, іншыя гульні з мячом, скакалка, тэніс. Прычым самі на лузе рабілі гульнёвыя пляцоўкі. У грыбы-ягады хадзілі. Лес быў чысценькі, ніхто нават не думаў яго засмечваць. Зараз жа балюча глядзецьператварылі ледзь не ў звалку...

Як трошкі пасталелі, пачалі наведваць клуб. Туды з усёй акругі сыходзілася моладзь. Галынскія дзяўчаты прыцягвалі да сябе хлопцаў з Ізюмава, Саломінкі, Копчы, Касся. Многія пасуседску пабраліся шлюбам. Клуб знаходзіўся якраз пасярэдзіне вёскі. Нягледзячы на наш ускраек, хлопцы не думалі, што далёка вяртацца назад. Многім нават падабалася: можна было пастаяць пад зоркамі дзе-небудзь у бярэзніку, які ўтойваў ад лішніх вачэй.

вод 006

— Суседства з дачнікамі не перашкаджае?

— Хутчэй — наадварот, дзякуючы ім, наша вёска мае сучасны выгляд. Гляньце самі: прыгожыя дамы ды палісаднікі проста прыцягваюць да сябе разнастайнай кветкавай гамай і экзатычнымі дрэвамі. А яшчэ дачнікі нікога з вяскоўцаў не кідаюць у бядзе: і з транспартам дапамогуць, і прывезці што з горада не адмовяць. Хаця крыўдаваць на дастаўку харчовых тавараў нельга: летам магазін працуе, аўталаўка два разы на тыдзень пад самы дом пад’язджае. Дарэчы, з хвіліны на хвіліну павінна прыбыць. Трэба малака купіць, мукі, дражджэй, можа, яшчэ што прыйдзецца даспадобы…

вод 018Падчас размовы заўважыла, што ў доме ўсталявана душавая кабіна — прыкмета сучасных выгод. Разам з тым і з атрыбутам сялянскай хаты — печкай — не развіталіся: на пліце сушыліся гарбузовыя семачкі, ад якіх сыходзіў знаёмы з дзяцінства водар…

— Вось так і жывём, — выходзячы з хаты, сказалі сёстры. І лепшага месца не жадаем. Любім роднае наваколле, аднавяскоўцаў, дачнікаў, падтрымліваем імідж крайняй хаты. Як кажуць, няма смачнейшай вадзіцы, чым з роднай крыніцы.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость