Не чакаць, калі прыгажосць выратуе свет       

Не чакаць, калі прыгажосць выратуе свет       
У нашым горадзе існуе вельмі прыгожы і ўтульны куточак — штучная сажалка ў гарадскім парку. Асабліва хораша тут у летнія спякотныя дні. Два высокія прывабныя фантаны шчодра насычаюць паветра кропелькамі вады, ствараючы камфортную атмасферу каля вадаёма, і вабяць да сябе многіх людзей.

Заўсёды з асалодай сяджу на лаўцы каля гэтай сажалкі і адпачываю тут целам і душой. А зімой яна можа ператварацца ў гатовы каток для аматараў хакею ці катання на каньках. Таму асабліва балюча бачыць, як многія асіпаўчане раўнадушна праходзяць міма, калі хтосьці псуе і паганіць гэтую прыгажосць, створаную мясцовымі ўладамі для ўсіх нас.

Неяк вясною быў сведкам наступнай сцэны: малады мужчына стаяў на беразе азярца, а яго малалетні сын на вачах бацькі кідаў у ваду камяні, якімі ўмацаваны бераг, а затым, выцягнуўшы кавалкі лёду з вады, стаў разбіваць іх на тратуары, узвёўшы на ім гару з ледзянога крошыва. Дарослы спакойна стаяў побач і не звяртаў увагі на такую бязглуздую забаву дзіцяці. Хутчэй за ўсё, малады бацька рос у сям’і, дзе выхаванне дзяцей будавалася па прынцыпе “чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала”.

А колькі разоў даводзілася бачыць, як бацькі, адпачываючы тут са сваімі дзецьмі, не звяртаюць увагі, як малыя кідаюць у ваду бутэлькі, розныя пакеты ды іншыя рэчы, засмечваючы сажалку. Але ж тыя самыя камяні чамусьці вабяць больш за ўсё.

Нядаўні выпадак: два падлеткі гадоў па 13-14, разбіраючы з берагоў сажалкі “дэкор”, кідалі камяні на лёд, а затым прабівалі яго, каб патапіць “груз”. Спыняюся і патрабую, каб паклалі ўзятае на месца. Не крануліся. Пачаў тлумачыць, што гэта сажалка створана для іх жа карысці. Лепш бы расчысцілі лёд ад снегу ды пакаталіся на каньках альбо пагулялі ў хакей. Пасля гэтага адзін пачаў збіраць камяні, а другі, прабурчаўшы, што ён не тутэйшы, з неахвотай рушыў услед за ім.

І такое адбываецца сярод белага дня ў цэнтры горада. Уяўляю, што адчуваюць людзі, якія стваралі гэтую зону адпачынку.

Здзіўляе і тое, што юныя варвары ці то не ведаюць, ці то не баяцца, што іх за хуліганскія ўчынкі могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці, а бацькоў будзе чакаць штраф.

Таксама не зразумела, куды глядзяць тыя, хто па сваім службовым становішчы павінен сачыць за парадкам у парку. Але не трэба ківаць галавой толькі ў іх бок. Кожнаму з нас неабходна праяўляць неабыякавасць у падобных сітуацыях.

Таму, паважаныя землякі-асіпаўчане, давайце не будзем чакаць, калі прыгажосць выратуе свет, а лепш разам пачнём ратаваць яго. Каб захаваць камфорт і ўтульнасць месца, дзе жывём.

Станіслаў Лукашэвіч.

 

Последние новости

Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость
Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем