Слова на развітанне

Слова на развітанне

6 студзеня пайшоў з жыцця наш вядомы зямляк, шчыры патрыёт Беларусі і сваёй малой радзімы Асіповіччыны, беларускі журналіст, публіцыст, пісьменнік, выдавец, грамадскі дзеяч Віктар Уладзіміравіч Хурсік.

Нарадзіўся ён 9 мая 1953 г. на станцыі Уборак у сям’і чыгуначніка. Вучыўся ва Уборкаўскай пачатковай школе, Жорнаўскай няпоўнай сярэдняй школе. Пасля пераезду бацькоў у Дараганава скончыў 8 класаў мясцовай школы і паступіў у Мінскі палітэхнікум. Скончыўшы яго і адслужыўшы ў арміі, працаваў на станкабудаўнічым заводзе імя Кірава, у Мінскім спецыяльным канструктарскім бюро працяжных станкоў, Мінскім навукова-вытворчым аб’яднанні “Цэнтр”. Аўтар двух вынаходніцтваў у галіне станкабудавання. У 1982 г. завочна скончыў БПІ.

Друкавацца ў беларускай прэсе пачаў з 1980 года. З 1991 па 2009 гг. — супрацоўнік газеты “Звязда”. У 2009 г. заснаваў прыватнае выдавецтва. Вельмі цікавіўся гісторыяй роднага Асіповіцкага раёна, жыццём і дзейнасцю Магдалены Радзівіл. Вы-нікам гэтага стала выданне ў  2018 г. кнігі “Vale!” (“Бывайце!”) пра род і лёс гэтай славутай беларускай мецэнаткі, за што аўтар атрымаў нацыянальную літаратурную прэмію, якая была ўручана яму на Дні беларускага пісьменства ў Слоніме.

Наш зямляк зрабіў вялікі ўнёсак у стварэнне гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць. Асіповіцкі раён”. Аўтар кніг “Белы лебедзь у промнях славы”, “Трагедыя Белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863- 1864 гг.”, “Кроў і попел Дражна”. Пераклаў з польскай мовы і выдаў “Успаміны Крыштафа За-вішы, ваяводы Мінскага. 1666-1721 гг.”, “Маскоўская ўлада на Літве 1863-1869 гг.”, “Мінскія абразкі 1850-1863 гг.”.

Віктарам Хурсікам выдадзена звыш 350 кніг, якія маюць міжнародныя коды, 14 назваў брашур пра вёскі Беларусі, у тым ліку і “Дарога ў Сялец” нашай зямлячкі Л.С. Стоцкай. Ён дыпламант Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ў Мінску “Кнігі Беларусі-2009”, удзельнік кніжных выстаў за мяжой.

Віктар Уладзіміравіч цесна супрацоўнічаў з аддзелам культуры Асіповіцкага райвыканкама, бібліятэкамі і музеямі раёна. Па яго ініцыятыве з’явіліся “Магдаленаўскія чытанні” — культурнае мерапрыемства, якое стала традыцыйным для Асіповіччыны, упэўнена пашырае кола ўдзельнікаў і сяброў.

Не менш як двойчы на год ён наведваў і Дараганава, дзе сустракаўся са сваімі аднакласнікамі, шмат і вельмі цікава распавядаў пра гісторыю сям’і Дараганаў, дапамог мясцоваму музею ў зборы архіўных матэрыялаў, паспрыяў краязнаўцу У. Кісялёву ў выданні кнігі “Параненыя ўспаміны. З акупацыйнага жыцця в. Дараганава”.

Памяць пра вядомага на Асіповіччыне вельмі добразычлівага, неабыякавага, зацікаўленага краязнаўцу і ўвогуле добрага земляка Віктара Уладзіміравіча Хурсіка назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.

Vale!

Дараганаўцы.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость