Осиповчане активно участвуют в акции “От всей души”

Осиповчане активно участвуют в акции “От всей души”

У краіне завяршаецца акцыя “Нашы дзеці”. Ёй былі ахоплены хлопчыкі і дзяўчынкі, якія пражываюць у мнагадзетных, прыёмных сем’ях, сацыяльных установах або маюць праблемы са здароўем. Але ёсць яшчэ адна неабароненыя катэгорыя насельніцтва — адзінокія і адзінока пражываючыя пенсіянеры. Яны ўжо даўно выйшлі з дзіцячага ўзросту, толькі падсвядома працягваюць чакаць навагодняга свята і калядных цудаў.

Асабліва цяжка ў зімовую пару тым, хто пражывае ў аддаленых населеных пунктах, дзе на вуліцах нячаста сустрэнеш людзей. Адной з такіх вёсак можна лічыць Градзянку. Вось туды і накіраваліся журналісты раённай газеты. Наведалі трох жанчын, каб павіншаваць іх са святамі, а заадно і падарункі ад рэдакцыі падрыхтавалі. Разам з намі да жыхарак прыйшлі з віншаваннямі старшыня Градзянскага сельсавета Галіна Кірыновіч і сацыяльны работнік Ларыса Няхай.

Таццяна Булалаева вырасла ў Градзянцы, а потым па волі лёсу апынулася ў Тальяці, дзе атрымала прафесію майстра па пашыве мужчынскага і жаночага адзення. Але па стане здароўя не змагла працаваць па выбранай спецыяльнасці. І хоць мела другую групу інваліднасці, па меры магчымасці старалася знайсці работу. Працавала прыбіральшчыцай у магазіне, потым паштальёнам. “Газет і часопісаў выпісвалі шмат, — расказвае Таццяна Фёдараўна. — Мясцовыя жыхары смяяліся: “Спачатку ў дзвярах з’яўляецца сумка, а потым ужо Танька”.

Нейкі час таму жанчына аўдавела, але не паддаецца суму. Яна любіць чытаць. У бібліятэцы ўжо даўно ўсё перачытана, таму вельмі ўзрадавалася, калі пляменнік падарыў электронную кнігу: цяпер можна выбіраць любыя творы.

Галіна Гарадзецкая летась пачала адлік дзясятаму дзясятку гадоў. Колішні рабочы пасёлак, а зараз вёска Градзянка, стала для яе роднай. Тут жанчына шмат гадоў працавала прыбіральшчыцай у школе і санітаркай у бальніцы. Муж пайшоў з жыцця, і цяпер яна засталася зусім адна, бо дзяцей бог не даў. Бытавыя пытанні дапамагае вырашаць сацыяльны работнік Алена Жук, работай якой Галіна Мечыславаўна задаволена.

У адрозненне ад дзвюх папярэдніх субяседніц, 84-гадовая Дзіна Кароль нарадзілася на Чэрвеньшчыне. Але ўжо 40 гадоў яе жыццё цесна звязана з Градзянкай: тут працавала на фабрыцы канцтавараў, прымала ўдзел у жыцці пасёлка, пахавала свайго мужа. І калі летам крыху весялей, бо навакольная прырода ажывае, агарод кліча да працы, а ў суседніх дамах з’яўляюцца дачнікі, то зімой неяк самотна на душы. Але ўжо шмат гадоў выпісвае і з цікавасцю чытае Дзіна Фёдараўна раённую газету: хоча быць у курсе падзей, што адбываюцца вакол.

Жанчыны ўзгадваюць, як раней шчадравалі. Усе рыхтавалі пачастункі для будучых калядоўшчыкаў, якія ішлі дружнымі чародамі з песнямі пад гармонік і гітару. Здаралася, што хтосьці не хацеў пускаць гасцей у хату і адорваць не жадаў. Такіх правучвалі: здымалі калітку, раскідвалі дровы з паленніц, а раз нейкія гарэзнікі нават накрылі аднавяскоўцу дошкай пячную трубу. Субяседніцы задаволены тым, што сучасная моладзь не забывае традыцыі сваіх бабуль, Каляды і зараз у Градзянцы праходзяць весела: удзельнікі пераапранаюцца ў Казу, Мядзведзя, Чорта, ёсць у камандзе Баба, Дзед, Цыганка-варажбітка, Механоша. Калядоўшчыкі шчодра пасыпаюць хаты зернем, каб гаспадары жылі ў дастатку, а тыя выратоўваюць Казу блінамі ды каўбасамі — словам, свята праходзіць па ўсіх канонах фальклору.

Калядныя дні яшчэ не скончыліся. Спадзяёмся, што ва ўсіх калектывах  успомняць сваіх ветэранаў, наведаюць іх. Увага пенсіянерам ніколі не будзе лішняй. І не толькі ў святы.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем