Вось якія ў Асіповічах дзяўчынкі!

Вось якія ў Асіповічах дзяўчынкі!

DERЦі часта даводзілася вам сустракаць дзяўчынак, якія захапляюцца картынгам? Нават тыя, хто мае дачыненне да гэтага віду спорту, адкажуць адмоўна. Нашых юных прыгажунь хутчэй цікавяць больш жаночыя справы, хаця, безумоўна,  бываюць і выключэнні. Напрыклад, пяцікласніца СШ №1 Крысціна Патапейка ўжо другі год наведвае гурток па картынгу на базе ЦТДіМ, якім кіруе Уладзімір Баранаў.

Для свайго ўзросту дзяўчынка незвычайна дапытлівая,  — гаворыць  ён. — Летась удзельнічала ў конкурсе юных інспектараў руху, заняла прызавое месца па правілах. Яна лепш за некаторых хлопцаў спраўляецца і з  тэхнікай.

—  Як цябе захапіў такі незвычайны занятак? — пытаюся ў Крысціны.

— Аднакласнік Дзяніс Яцышэн расказаў. Ён якраз ужо хадзіў на гурток. Вырашыла пайсці з ім і паглядзець, як праходзяць заняткі. А пасля і сама стала іх наведваць. З цікавасцю слухала педагога, старанна выконвала ўсе парады. І калі ўпершыню села за руль карта, то праехала лепш за іншых. Некаторыя чамусьці блыталіся, баяліся. А мне першая язда спадабалася.

— У спаборніцтвах прымала ўдзел?

— Пакуль не было такой магчымасці, але хацелася б паглядзець, як спраўляюцца з упраўленнем дзеці з іншых раёнаў, асабліва дзяўчынкі. На жаль, нашы машынкі зараз няспраўныя: тармазная вадкасць не паступае,  са свечкамі праблемы і яшчэ там штосьці.  Чакаем, пакуль адрамантуюцца, і тады працягнем навучанне.

— У дзіцячым садку, напэўна, гуляла з машынкамі?

— Многія дзяўчынкі здзіўляліся, чаму не цікаўлюся лялькамі. Мне іх спачатку куплялі, але потым зразумелі, што дарэмна трацяць грошы. Машынак таксама не было. Але калі б выбірала, то спынілася на другім. Ведаю назвы многіх аўтамабіляў, мару атрымаць вадзіцельскія правы і, як бацька, ездзіць па розных краінах — ён кіруе вялікай машынай. Часта забіраюся да яго ў кабіну. А яшчэ памятаю, калі ўпершы раз самастойна праехала на квадрацыкле. Было мне тады пяць гадоў. Разам з бацькамі адпачывалі ў Егіпце. Бачыла, што некаторыя катаюцца на нейкай незвычайнай тэхніцы. Мне таксама захацелася. Родныя дазволілі рызыкнуць. Дзякуй ім за гэта. Уражанні незабыўныя. Наогул люблю ўсё, што едзе: ролікавыя і звычайныя канькі, лыжы, скейт.

—Чым яшчэ захапляешся?

—Наведваю музычную школу, займаюся вакалам. Стараюся паспяхова вучыцца. Калі застаецца вольны час, сустракаюся з сяброўкамі.  Дарэчы, яны мяне зараз чакаюць. У нас жа канікулы, збіраемся пакатацца на роліках.

Чым, чым, а гіпадынаміяй Крысціна не пакутуе. Наадварот, вядзе рухомы лад жыцця. Прываблівае сваёй шчырасцю, непасрэднасцю, гарэзлівасцю. І верыцца, што дзяўчынцы пакарацца многія нязведаныя вяршыні. Няхай яно так і будзе!

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость