Свята, якое аб’ядноўвае

Свята, якое аб’ядноўвае

Камсамольцаў розных пакаленняў сабрала ўрачыстаць, прысвечаная 95-годдзю ВЛКСМ, ва ўтульнай зале МПЦРавеснік”. У прывітальным слове намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга павіншаваў прысутных з гэтай нагоды і падкрэсліў, што камсамол заўсёды быў школай жыцця, патрыятызму, творчасці. Усе галоўныя падзеі, якія адбываліся ў тагачаснай краіне, не абыходзіліся без маладога задору Саюза моладзі. Узгадаў ён і тое, што важнай часткай камсамольскага жыцця былі будаўнічыя атрады. Прыемна, што лепшае з дзейнасці арганізацыі запатрабавана і сёння. I Аляксандр Вікенцьевіч за асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі маладзёжнаму лідару Алене Надзеявец уручыў Ганаровую грамату райвыканкама.007

За ўдзел у дабрачынных, працоўных акцыях і праектах грамадскай арганізацыі “БРСМ” першы сакратар райкама Ганна Калодка ўзнагародзіла граматамі і падзякамі актывістаў Аляксандра Лагуна, Анастасію Агаркову, Наталлю Толкач.

Падрыхтаваны РЦК сцэнарый дазволіў прысутным у зале стаць   удзельнікамі гістарычнага экскурсу і аднавіць у памяці або даведацца шмат цікавых фактаў са слаўнай біяграфіі ВЛКСМ. Напрыклад, да жніўня 1941 года добраахвотна і па мабілізацыі ў Чырвоную Армію пайшло больш за 100 тысяч камсамольцаў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны лозунг партыі “Пяцігодку за чатыры гады” стаў і дэвізам моладзі. У будаўніцтва і прамысловасць Беларусі ў 1946 годзе прыйшло 30 тысяч юнакоў і дзяўчат, 8 тысяч адбудоўвалі Мінск. У 1954-55 гадах паўмільёна камсамольцаў адправіліся на неабжытыя землі. У кароткія тэрміны на бяскрайніх прасторах Казахстана, Сібіры, Паволжа, Урала было асвоена больш за 32 мільёны гектараў цалінных земляў.

085

Запрашаліся на сцэну і камсамольцы мінулых гадоў. Так, Валянцін Афанасьевіч Лаўранцюк, які стаў членам маладзёжнай арганізацыі ў 1942 годзе, а ў красавіку сорак пятага быў рэкамендаваны ў члены Камуністычнай партыі, з задавальненнем не толькі падзяліўся ўспамінамі, але і праспяваў сімвалічную песню “Я люблю цябе, жыццё”. У ветэрана Узброеных Сіл Iлюса Iсла-мавіча Валітава вядучыя пацікавіліся, за што ў 18 гадоў можна было атрымаць такую высокую ўзнагароду, як Ганаровую грамату ЦК ВЛКСМ. Сакрэту няма: ён на працягу ўсяго навучання ў артылерыйскім вучылішчы быў выдатнікам вучобы і камсоргам, а яго ўзвод ужо на першым курсе стаў лепшым у вучылішчы.

Агульны ўрачыста-патрыятычны настрой падтрымлівалі песенныя і танцавальныя нумары з цікавай пастаноўкай. Выступаў народны ансамбль эстраднага танца “Капрыз” РЦК, студыя “Хваля” Вяззеўскага СДК, група “Крышталь” МПЦ “Равеснік”, юныя артысты з дзіцячай школы мастацтваў № 1, СШ № 4, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і другія салісты.

090Пасля заканчэння сустрэчы былыя камсамольцы не спяшаліся разыходзіцца: ім было аб чым пагаварыць.

Сёння на працягу мерапрыемства ўспаміналася юнацтва, той задор, з якім выконваліся любыя справы. Цудоўныя былі часы! Камсамол даў нам каштоўную магчымасць заставацца заўсёды маладымі душой, — падзялілася сакрэтам аптымізму Ала Уладзіміраўна Скорая (Чыгілейчык), якая ў 1979-80 гадах была першым сакратаром гарадскога камітэта ЛКСМ. Радуе, што сёння ў нас ёсць пераемнікі, і многія добрыя справы маюць працяг.

Валянціна КОРБАЛЬФота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость