Заўтра дзень энергетыка

Заўтра дзень энергетыка

Электрычнасць — самы танны, універсальны, просты ва ўжыванні і найбольш даступны від энергіі. Аднак толькі з пункту гледжання спажыўца. Для тых, хто адказвае за бесперабойнасць ды падтрыманне якасных паказчыкаў электразабеспячэння, усё не так адназначна.

Для Асіповіцкага раёна электрычных сетак РУП “Магілёўэнерга” гэты год можна лічыць звычайным — у тым сэнсе, што людзі і тэхніка працавалі рытмічна і абышлося без форс-мажораў. Апошні раз сур’ёзныя праблемы з падачай электрычнасці ў рэгіёне былі зімой 2016 года, падчас незабыўнага ледзянога дажджу з рамантычнай назвай “Даніэла”. Аднак так шчасціць не ўсім. Нядаўна нашы энергетыкі камандзіравалі дзве рамонтныя брыгады ў Клімавіцкі раён, які пацярпеў ад моцнага снегападу. Мясцовым электрасеткам дапамагалі ўзнавіць работу калегі з усёй вобласці.

Што ж тычыцца будзённых спраў нашых электраэнергетыкаў, то яны такія: праведзены капрамонты паветраных ЛЭП напружаннем 0,4 кілавольта агульнай працягласцю 84,3 км і 41 км дзесяцікілавольтавых ліній. Адрамантавана 74 трансфарматарныя падстанцыі, яшчэ пяць заменены на сучасныя мачтавыя. Яны больш надзейныя, бяспечныя, каштуюць танней і маюць павышаны каэфіцыент карыснага дзеяння. Што цікава, у трансфарматараў даволі дакладным паказчыкам эфектыўнасці работы з’яўляецца… гук. Калі яго няма, усё ў межах дапушчальнага. А як чуецца характэрнае гудзенне, трансфарматар трэба мяняць. Ён, канечне, можа працаваць яшчэ доўга, але страты энергіі ў ім будуць недапу-шчальна высокія.

Дарэчы, аб рэкордных тэрмінах работы электраабсталявання. Сёлета праведзена замена падземнай кабельнай лініі даўжынёй 2,6 км, якая сілкуе спажыўцоў у Чыгуначным мікрараёне Асіповічаў. Яна была пракладзена яшчэ ў 1962 годзе і мела тэрмін эксплуатацыі 25 гадоў. Аднак лінія пратрымалася 60 гадоў і, хоць усё яшчэ працавала бездакорна, далейшая яе эксплуатацыя была прызнана немэтазгоднай. Усё ж рэзервы надзейнасці не бясконцыя.

А менавіта павышэнне надзейнасці сістэмы падачы энергіі можна лічыць галоўным кірункам дзейнасці Асіповіцкага РЭС. Трэнд часу — пераход на лічбавыя сістэмы кіравання, што павінна выправіць самае вузкае месца існуючай энергасістэмы. Калі ўзнікае патрэба ўнесці змены ў камутацыю яе асобных частак (для ліквідацыі аварыі ці планавага рамонту), камп’ютарызаваная сістэма кіравання дазваляе зрабіць неабходныя пераключэнні амаль імгненна і з удзелам аднаго дыспетчара. Без “разумнай” электронікі гэта працэдура даволі працяглая і патрабуе намаганняў значнай колькасці людзей.

Зараз рэалізуецца праект аўтаматызацыі сеткі 10 кілавольт, якая ўключае восем паветраных ЛЭП і 22 трансфарматарныя падстанцыі. На жаль, у гэтай справе ўзніклі перашкоды: частка крытычна важнага абсталявання, на якое разлічвалі, не пастаўляецца ў краіну з-за санкцый. Спатрэбілася шукаць альтэрнатыўныя варыянты, у тым ліку наладжваць уласную вытворчасць. За гэтую справу ўзялося адно з падраздзяленняў РУП “Магілёўэнерга” — філіял “Энергарамонт”, — і ў яго нядрэнна атрымліваецца. Так што ёсць спадзяванні разлічваць на аптымістычны графік узгаданай аўтаматызацыі. Першая чарга —  2023 год, завяршэнне праекта — 2024-2025…

Зараз яшчэ раз узгадаем “Даніэлу”. Адной з высноў, зробленых з аналізу ўплыву зімовага цыклону атыповай сілы на сістэму перадачы электраэнергіі, стала неабходнасць забеспячэння паветраных ліній правадамі ў суцэльнай ізаляцыі і замена паветраных ЛЭП кабельнымі ў лясістай мясцовасці. Замена правадоў ідзе планава, а вось з пераходам на кабель спачатку быў пастаўлены эксперымент. Падземная лінія даўжынёй 2 км створана ў раёне вёскі Навасёлкі і знаходзіцца ў эксплуатацыі ўжо пяць гадоў. Вынікі выдатныя, так што атрыманы вопыт будзе маштабіравацца і, верагодна, не толькі ў нашым раёне.

…Людзей, якія працуюць у арганізацыі, аб’ядноўваюць пэўныя агульныя рысы. Яны вельмі добра ведаюць сваю справу і сур’ёзна да яе адносяцца. Інакш нельга, бо без такога стаўлення ў гэтай прафесіі не затрымаешся. Сёння ў калектыў Асіповіцкага РЭС уваходзіць 82 чалавекі, якія падзяляюцца на пяць рамонтных брыгад і аварыйна-дыспетчарскую службу. Чым хто займаецца, увогуле зразумела з назвы падраздзяленняў. Ну а што тычыцца асабістага ўкладу ў агульны вынік, то тут можна вызначыць шасцёрку лідараў: майстар Уладзімір Койпіш, электраманцёры Аляксандр Янцэвіч, Міхаіл Самарцаў, Аляксандр Міхадзюк, Дзмітрый Сідараў, дыспетчар Аляксандр Габрыель.

Трэба падкрэсліць, што адстаючых у калектыве няма, таму лепшым стаць зусім няпроста. І тым пачэсней такое дасягненне!

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость