Как дорожные и коммунальные службы Осиповичского района справились с последствиями мощного снегопада, накрывшего страну в выходные

Как дорожные и коммунальные службы Осиповичского района справились с последствиями мощного снегопада, накрывшего страну в выходные
Значная колькасць ападкаў на мінулых выхадных патрабавала ад камунальнікаў і дарожнікаў вялікага напружання і задзейнічання ўсяго тэхнічнага арсеналу Агульнымі намаганнямі ўдалося захаваць прымальны ўзровень работы транспартнай сістэмы, хаця без пэўных складанасцей не абышлося.

Вузкім месцам УКП ЖКГ стала недастатковая колькасць камбінаваных дарожных машын. Прадпрыемству патрэбна чатыры такіх спецаўтамабілі, у наяўнасці ж толькі адзін. І ён зламаўся якраз напярэдадні снегападу, што істотна ўскладніла работу дзесяці адзінак разнастайнай снегаачышчальнай тэхнікі, якую камунальнікі задзейнічалі для барацьбы са снегам. “Рэанімацыя” КДМ завяршылася ў нядзелю вечарам, а да таго часу крытычныя ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі дапамагалі трымаць у рабочым стане дарожнікі ДЭУ № 73.

Па стане на раніцу панядзелка ў горадзе працуюць тры трактары і два міні-трактары з належным навясным абсталяваннем. Яшчэ два трактары за-дзейнічаны на раёне. Расчыстку вуліц аддаленых населеных пунктаў (іх найбольшая колькасць у Лапіцкім сельсавеце) камунальнікі плануюць завяршыць да серады.

ДРБУ № 199 працавала ў дзве змены, аднак у планавым рытме, да якога персанал і тэхніка былі належным чынам падрыхтаваны ды забяспечаны ўсім неабходным. У цэлым на дарогах, за якія адказвае ўпраўленне, сур’ёзных перашкод для руху тэхнікі не ўзнікала. Хаця без лакальнага форс-мажору не абышлося. Вечарам у нядзелю паступіў сігнал аб аварыі на лініі электраперадач, якая вядзе ў вёску Вярхі (каля сямі кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Верайцы). Каб “прабіць” шлях рамонтнай брыгадзе электрыкаў, дарожнікам давялося затрымацца пасля заканчэння напружанай змены і працаваць амаль да гадзіны ночы.

ДЭУ № 73 штодзень чысціла свае дарогі тройчы ў суткі, так што за “гарачы” ўік-энд рассыпала 240 тон солі і 100 тон пясчана-солевай сумесі. Гэта свайго роду рэкордны паказчык для апошніх пяці гадоў. Аўральны тэмп работы меў плён: з панядзелка прадпрыемства засяродзілася на расчыстцы аўтобусных прыпынкаў і з’ездаў.

Шкада толькі, што неспрыяльнае надвор’е не ўспрымаецца часткай вадзіцеляў як нагода для асцярожнасці. Колькасць аварый на шляхах зносін  узрасла, але дзякуючы намаганням дарожнікаў вынікам ДТЗ былі выключна механічныя пашкоджанні транспартных сродкаў.

 

Последние новости

80 лет Великой Победе

Весточка от отца. Накануне Дня Победы осиповчанка получила утерянные документы отца-партизана

23 апреля 2025
Читать новость
Армия

Военнослужащие механизированного батальона проводят полевой выход в Осиповичском районе

23 апреля 2025
Читать новость
Новости

Республиканская ярмарка вакансий по вопросу трудоустройства выпускников учебных заведений и учащейся молодежи

22 апреля 2025
Читать новость
Власть

Образец для всей страны. Лукашенко на примере Шкловского района определил курс развития регионов

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

Отлов безнадзорных животных в Осиповичах

22 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: жилье будем строить прежде всего под потребности производства

22 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем