Осиповичские железнодорожники дважды признаны призерами интеллектуальных игр

Осиповичские железнодорожники дважды признаны призерами интеллектуальных игр

Году гістарычнай памяці і 160-годдзю Беларускай чыгункі быў прысвечаны конкурс па інтэлектуальных гульнях сярод маладзёжных каманд структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі.

Сярод каманд-удзельніц Магілёўскага аддзялення — і дружына нашага вузла. Яго прадстаўлялі дзяжурныя па станцыі Асіповічы-1 Алена Якавенка, Алена Барбашына і Мікалай Стэльмах, а таксама электрамеханікі дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Раман Кедзіч і Яўгенія Шчакінкіна, капітан каманды — машыніст электравоза лакаматыўнага дэпо Антон Папоў.

Інтэлектуальныя гульні праводзяцца на Беларускай чыгунцы ўжо не першы год, і нашы рабяты тут не навічкі. Заданні прапаноўваюцца самыя розныя. Асноўнае заключалася ў адказах на пытанні прафесійнай сферы. А валодаць маладым інтэлектуалам неабходна даволі вялікім аб’ёмам ведаў, быць знаёмымі з работай усіх прадпрыемстваў і аддзяленняў. І асіповіцкія чыгуначнікі прадэманстравалі бліскучыя веды, што падкрэсліў у заключнай прамове намеснік начальніка Магілёўскага аддзялення — галоўны рэвізор па бяспецы руху цягнікоў Антон Давідовіч.

Заданні ішлі адно за адным. Напрыклад, у мультымедыйным неабходна было пазнаць на фотаздымках будынкі розных вакзалаў БЧ. Шмат пытанняў датычылася гісторыі краіны і стальной магістралі, геаграфіі. Словам, моладзь праявіла сваю дасведчанасць ва ўсіх напрамках.

Асіпаўчане выступілі цудоўна, што пацвярджаюць першае месца аддзяленчага этапу і адпаведны дыплом. Адметна, што землякі набралі аднолькавую колькасць балаў з камандай апарата аддзялення, але журы аднагалосна прызнала першынство асіпаўчан як лепшых менавіта ў прафесійным конкурсе.

P.S. У канцы мінулага тыдня на базе Культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення адбыліся фінальныя спаборніцтвы інтэлектуалаў Беларускай чыгункі. Па выніках шасці этапаў наша каманда заваявала трэцяе месца, а ў прафесійным конкурсе, як і раней, стала лепшай.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем