Без трактара — ніяк: механізатар Віктар Кадчык з КСУП “Ясеньскае”ў ліку найбольш запатрабаваных работнікаў

Без трактара — ніяк: механізатар Віктар Кадчык з КСУП “Ясеньскае”ў ліку найбольш запатрабаваных работнікаў
У сферы сельскай гаспадаркі механізатар заўсёды знаходзіцца ў ліку найбольш запатрабаваных работнікаў. Прафесія гэта — нялёгкая, затое пра яе прадстаўнікоў справядліва кажуць, што яны ў самым прамым сэнсе кормяць людзей: шмат у чым дзякуючы іх рабоце на палях расце хлеб. Віктар Кадчык з КСУП “Ясеньскае” добра знаёмы з усімі тонкасцямі гэтай важнай справы.

Працуе ён у сельскай гаспадарцы з 2011 года. Пасля школы атрымаў пасведчанне вадзіцеля адпаведнай катэгорыі і пачаў кар’еру. Аднак і да гэтага моманту хлопец ужо шмат чаго ведаў і ўмеў.

— Мой бацька ў “Ясеньскім” працаваў шмат гадоў. Я ж каля яго ў дзяцінстве круціўся, дапамагаў. Адсюль і любоў да машын, — расказвае механізатар.

Мужчына добра памятае свой першы трактар МТЗ-82, досыць просты ў абслугоўванні і надзейны, на змену якому прыйшоў МТЗ-3522. Новая тэхніка атрымана тры гады таму і прыемна здзівіла не толькі зручнасцю кабіны, але і павышанай магутнасцю.

Аднак любая сельскагаспадарчая машына не выносіць бяздзейнасці, таму механізатары заўсёды патрэбныя: практычна кругласутачная праца ў полі падчас пасяўной і ўборачнай, а ў міжсезонне — клопат пра жывёлу гаспадаркі, падвоз кармоў і вываз арганікі. Памяняць гэтую прафесію на іншую думкі ў Віктара не ўзнікала.

— Люблю сваю справу, — усміхаецца аграрый. — Яна з тых, дзе ў пашане адказнасць і працавітасць.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем