Молодые специалисты пополнили сферу здравоохранения Осиповичского района

Молодые специалисты пополнили сферу здравоохранения Осиповичского района
У мностве прафесій існуюць такія, што не звяртаюць на сябе асаблівай увагі, іншыя выклікаюць цікавасць або застаўляюць задумацца, чым займаюцца іх носьбіты. А ёсць адна, з прадстаўнікамі якой сутыкаўся кожны і ў адсутнасці па якой вакансій у раёне зацікаўлены ўсе. Безумоўна, гэта датычыць прафесіі ўрача.

Кожнае лета маладыя спецыялісты папаўняюць штат раённай бальніцы. Сёлета таксама ў многіх аддзяленнях, кабінетах, аперацыйных і бальнічных палатах можна ўбачыць новых дактароў. Напрыклад, у паліклі-ніцы вядуць прыём урачы агульнай практыкі Нэлі Галадок, Аляксандр Шкурын, Эдуард Дрозд і Вольга Рагожнікава, а таксама памочнік урача Раман Бода і медсястра Паліна Ладзейка, якіх вы бачыце на здымку і якія толькі на хвілінку сабраліся разам, каб сфатаграфавацца. А вось хірург Максім Кісялёў нават на невялікі час не змог пакінуць прыём. Яно і зразумела: перад хірургічным кабінетам заўсёды шматлюдна, а хворым на мыліцах, у гіпсе ды пасля перанесеных аперацый кожная хвіліна аддаецца болем.

І хоць сярод маладых спецыялістаў толькі двое мясцовыя, пацыенты спадзяюцца, што кожны з медыкаў звяжа свой далейшы лёс з горадам, у якім знайшоў першае рабочае месца.

 

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем