Асіповічы: Коратка аб розным

Асіповічы: Коратка аб розным

З 28 КАСТРЫЧНІКА пачалі працаваць школьныя аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем. На працягу 6 дзён пройдуць аздараўленне 366 вучняў. У дзень на харчаванне аднаго дзіцяці вы-дзяляецца ў сярэднім каля 27 тыс. руб. Бацькоўская даплата складае ад 70 да 100 тысяч.

У МАГІЛЁВЕ прайшоў адборачны этап міжнароднага дзіцячага конкурсу “Музыка надзеі”. У ім   удзельнічалі і 2 юныя асіпаўчанкі-піяністкі з ДШМ №№ 1 і 2 — Ульяна Кудзельская (настаўнік Любоў Цвірко) і Варвара Арцыменя (Таццяна Панасенка). Дзяўчынкі атрымалі заахвочвальныя дыпломы.

АКТЫЎНЫМI КАРЫСТАЛЬНІКАМI ПАСЛУГІ “IНТЭРНЭТ-БАНКІНГ” ААТ “Белаграпрамбанк” з’яўляюцца каля 500 чалавек (на 01.01.2013 г. — 350).

14,5 ТЫС. АБАНЕНТАЎ РАЁНА ГАЗАЗАБЕСПЯЧЭННЯ карыстаюцца прыродным газам. Летам за суткі аб’ём ужытага газу складае каля 9 тыс. кубаметраў, зімой — ад 55 да 60.

АСІПОВІЦКІ БУРАКАПРЫЁМНЫ ПУНКТ ужо прыняў ад сельскіх гаспадарак нашага, Бабруйскага і Кіраўскага раёнаў каля 9 тысяч тон салодкіх караняплодаў — звыш 29, 17 і 44 тысяч тон адпаведна. Адгрузілі на завод больш за 55 тыс. тон.

ПЕНСІІ ЗА АСАБЛІВЫЯ ЗАСЛУГІ, як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне раёна, атрымліваюць 14 чалавек з 15.200.

РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ за студзень-верасень аказаў платных паслуг амаль на 228 млн. руб. Грошы паступаюць ад сумеснага правядзення мерапрыемстваў і канцэртнай дзейнасці.

ВЯЗЗЕЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ сёлета па рашэнні суда пазбавіўся ад 4 старых дамоў, непрыгодных для пражывання. Зараз вядзецца работа па добраўпарадкаванні могілак, у тым ліку — у вёсцы Орча. Прылягаючая да іх тэрыторыя ачышчана ад смецця, выдалены зараснікі.

КАФЭ “ЮНОСТЬ” I РЭСТАРАН “ЮБИЛЕЙНЫЙ” ААТ “ГАНДАЛЬ” штомесяц наведвае звыш 6 тыс. чалавек. Выручка ад аказаных паслуг за апошні месяц тут склала 280 млн. руб.

Последние новости

Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем