Осиповчане пожаловались на качество питьевой воды, специалисты дали комментарий

Осиповчане пожаловались на качество питьевой воды, специалисты дали комментарий

У “АК” № 79 ад 11 верасня паведамлялася аб ходзе работ на станцыі абезжалезвання на водазаборы “Паўночны”. Але паколькі на мінулым тыдні ад жыхароў дамоў 45 і 49 на вуліцы Сумчанкі, 39, 45 і 46 на вуліцы Сташкевіча, а таксама 11, 17 і 21 на вуліцы 60 гадоў Кастрычніка і іншых паступала шмат нараканняў на якасць пітной вады, вырашылі вярнуцца да тэмы.

На запыт у раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі быў атрыманы адказ, у якім падкрэсліваецца, што праведзеная   12 кастрычніка чарговая праверка водаправоднай сеткі паказала поўную адпаведнасць вады па мікрабіялагічных паказчыках. Па санітарна-хімічных жа ў адной з дзесяці проб адзначалася павышанае ўтрыманне жалеза. Але пасля праведзенай у гэты дзень Асіповіцкім участкам водаканальнай гаспадаркі філіяла “Бабруйскводаканал” урэзкі ў водаправодную сетку якасць пітной вады значна пагоршылася. Адзначалася павышаная мутнасць, з-за чаго немагчыма было выкарыстанне вады для прыгатавання ежы. А насельніцтва не было папярэджана аб правядзенні работ у водаправоднай сістэме, таму не змагло запасціся чыстай.

Начальнік гарадскога ўчастка водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Віктар Пышны пракаменціраваў сітуацыю так:

Калі работы праводзяцца ў канкрэтным доме ці на невялікім участку, папярэдне апавяшчаем насельніцтва. Напрыклад, зараз нашы брыгады працуюць на вуліцах Каралёва, Сацыялістычнай — жыхары ў курсе спраў.

Падчас пусканаладачных работ, якія ідуць на станцыі абезжалезвання на водазаборыПаўночны”, правялі першую ўрэзку ў водаправодную сетку ў раёне перакрыжавання вуліц Юбі-лейнай і Сташкевіча. Без вады ніхто не застаўся, бо нашы работнікі пераправілі патокі, так бы мовіць, з адной трубы ў другую, але яе якасць у многіх дамах часова пагоршылася, таму што зза перамены кірунку вады з унутранай паверхні труб сарвала пэўную колькасць адкладанняў. А паколькі ў гэтым месцы ідзе разгалінаванне па ўсіх напрамках, прадугледзець, дзе якасць вады пагоршыцца, і, адпаведна, папярэдзець жыльцоў на прадпрыемстве не здолелі.

Каб станцыя ўступіла ў эксплуатацыю, неабходна зрабіць яшчэ адну ўрэзку ў водаправодную сетку, так што раптоўнае пагаршэнне якасці вады верагодна. Да таго ж пасля пуску аб’екта на працягу некалькіх месяцаў будзе праходзіць прамыўка труб, і толькі пасля яе завяршэння асіпаўчане  атрымаюць чыстую пітную ваду, аб якой даўно мараць.

 

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость