50 год студатрадаўскаму руху Беларусі

50 год студатрадаўскаму руху Беларусі

plakatГісторыя беларускіх студэнцкіх атрадаў пачалася ў 1963 годзе, калі 2,5 тысячы студэнтаў розных навучальных устаноў упершыню паехалі на работу ў Казахстан. З тых часоў прайшло роўна 50 гадоў. Тыя, хто працаваў на будоўлях былога Савецкага Саюза, даўно ўжо не маладыя, але па-ранейшаму ў іх сэрцах жыве той самы юнацкі запал. А навыкі неаднаразовага працоўнага летняга дэсанту сталі сапраўднай школай жыцця і загартавання, якая ў многім вызначыла іх далейшы лёс. Сярод цяперашніх кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый знойдзецца шмат колішніх будатрадаўцаў. Ёсць такія і на Асіповіччыне. У юбілейны год яны з задавальненнем успомнілі тыя цудоўныя гады.

Генадзь ПРУСАКОЎ, дырэктар філіяла Аўтапарк № 19 ААТ «Магілёўаблаўтатранс»:
— Напрыканцы шасцідзясятых стаў студэнтам Беларускага тэхналагічнага інстытута імя Кірава. Пасля першага курса, як і многія аднагрупнікі, на канікулах паехаў у Комі АССР, дзе нас чакала цяжкая, штодзённая работа на будаўнічых пляцоўках. Раніцай падымаліся з узыходам сонца, хутка снедалі — і на работу да самай цемры. Затым былі яшчэ тры гады будатрада: два — там жа, апошні — у Томскай вобласці, Ухце. Па тым часе заробкі былі пад паўтары тысячы рублёў. Салідны капітал, можна было і пашыкаваць…

Уладзімір ЮКОЎСКІ, дырэктар завода жалезабетонных канструкцый:
— Быць студэнтам і хаця б раз не паехаць у будатрад лічылася ненармальнай з’явай сярод моладзі. Разам з сябрамі асвойваў будаўнічыя аб’екты Карэліі на працягу некалькіх сезонаў. Крылі дахі, рамантавалі падлогі, займаліся бетоннымі работамі. У нас быў свой повар, які карміў смачна і сытна: прыходзілася затрачваць шмат фізічных сіл. Ніхто не адвільваў, усім хацелася добра зарабіць. Але і рамантыку не выключалі. Пабыць, паглядзець, праверыць сябе на трываласць… Словам, было здорава, ёсць аб чым успомніць…

Ніна ВІКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Общество

6 октября стартует информационно-пропагандистская акция «Молодежь за безопасность»

1 октября 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий областного фестиваля-ярмарки тружеников села «Дажынкi-2025» в г.Кричеве

1 октября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

1 октября 2025
Читать новость
Общество

Час быць шчаслівым. Напярэдадні Дня пажылых людзей разам з землякамі вызначалі жыццёвыя прыярытэты элегантнага ўзросту

1 октября 2025
Читать новость
Общество

Сложные вопросы заполнения электронных счет-фактур: изучаем требования, исправляем ошибки

1 октября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Новости спорта Осиповичского района

1 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем