На фінішнай прамой

На фінішнай прамой

Учора на самай знакавай будпляцоўцы горада — станцыі абезжалезвання водазабора “Паўночны” — адбылася этапная падзея: пачаліся пуска-наладачныя работы.

Па словах старшага прараба прадпрыемства-генпадрадчыка ДУКДБП “Бялыніцкая ПМК-241” Дзяніса Сідарава, усё тэхналагічнае абсталяванне зманціравана, таму зараз будаўнікі займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі водазабора і аддзелкай памяшканняў станцыі. Работы ў ПМК яшчэ нямала, але недзе за тры-чатыры тыдні яны будуць завершаны.

А вось дакладны тэрмін пачатку эксплуатацыі станцыі сёння акрэсліць яшчэ немагчыма. Як паведамілі ў ПП “Фільтртэхнасэрвіс” (спецыялісты гэтага прадпрыемства займаюцца наладкай водаачышчальнай сістэмы), галоўны працэс, ад якога ўсё залежыць, — запуск 16 фільтравальных модуляў. Кожны ўяўляе сабой складаную ўстаноўку, дзе адбываецца хімічнае пераўтварэнне злучэнняў жалеза ў нерастваральныя формы. Хуткасць выхаду ўстановак у рабочы рэжым залежыць ад хімічнага складу вады, аднак на водазаборы “Паўночны” яна паступае з сямі свідравін і ўтварае “кактэйль” з малапрадказальнымі характарыстыкамі.

Па папярэдніх разліках, усе модулі запрацуюць належным чынам недзе праз месяц. Але не выключана, што часу спатрэбіцца болей. Так што будзем аптымістамі і спадзяёмся, што першую чыстую ваду водазабор “Паўночны” дасць асіпаўчанам напрыканцы лістапада.

З гэтай нагоды ўзгадаем пра сённяшнюю сітуацыю з якасцю вады, якую атрымліваюць гараджане. Па інфармацыі райЦГЭ, за мінулы тыдзень было зроблена 14 аналізаў у розных пунктах і толькі ў адным (на вуліцы Янкі Купалы) адзначана перавышэнне максімальна дапушчальнай канцэнтрацыі жалеза. Праўда, даволі значнае — больш чым у 10 разоў (3,29 мг/дм3, МДК — 0,3 мг/дм3).

Скарг на якасць вады было тры — ад жыхароў вуліц Урыцкага, Сташкевіча і Каданчыка.

 

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость