Трайное свята ў Пратасевічах

Трайное свята ў Пратасевічах

У Пратасевіцкім Доме культуры нядаўна прайшлі ўрачыстасці, прымеркаваныя да трох дат: 540-годдзя роднай вёскі і 25-й гадавіне мясцовага клуба і народнага ансамбля беларускай песні і музыкі “Сузор’е”. Ва ўтульнай зале сабраліся члены сельвыканкама на чале са старшынёй Анатолем Дрывіцкім, дырэктар сярэдняй школы Мікалай Бранавіцкі і кіраўнік цэнтралізаванай клубнай сістэмы Iрына Маслава, былыя работнікі некаторых устаноў — загадчыца бібліятэкі Наталля Станіславаўна Еўдакімовіч, дырэктар Дома культуры Соф’я Віктараўна Мароз, мясцовыя жыхары. Напачатку ўспомнілі гісторыю ўтварэння пасе-лішча. Як высветлілася, вёска стала старэйшай на 40 гадоў. Згодна з архіўнымі дакументамі, а іменна — “Літоўскай хронікай”, княгіня Марыя Гальшанская, удава Сямёна Гальшанскага, атрымала ў часовае карыстанне навакольныя землі. Захавалася скарга 1473 года ўладальніка вёскі Мязовічы, сына княгіні, на пратасевіцкіх сялян, якія, на яго думку, парушалі межы маёнтка. А значыць, што населены пункт на той час ужо існаваў. Культурная ўстанова з’явілася тут у 1987 годзе дзякуючы кіраўніцтву мясцовай гаспадаркі “Пратасевічы”. На працягу 20 гадоў клуб узначальвала Соф’я Мароз. Па яе ініцыятыве быў створаны і народны ансамбль беларускай песні і музыкі “Сузор’е”, якім зараз кіруе яе дачка Наталля Еўдакімовіч. Калектыў добра вядомы не толькі ў раёне, але і далёка за яго межамі. Самадзейныя артысты — пастаянныя ўдзельнікі розных канцэртаў і фестываляў, іх творчая скарбонка багата беларускімі народнымі песнямі і танцамі. У сакавіку 2009 года вёска Пратасевічы з блізкай суседкай Забалацце былі аб’яднаны ў адзіны аграгарадок. Яго жыхары клапоцяцца аб чысціні і ўтульнасці сваіх участкаў, ствараюць цікавыя кветкавыя кампазіцыі, упрыгожваюць палісаднікі і малыя архітэктурныя формы. Штогод тут праходзіць конкурс на лепшы падворак — сёлета дыплом пераможцаў, напрыклад, атрымала сям’я Шалешка. Галоўным жа багаццем вёскі па-ранейшаму застаюцца людзі, якія складаюць яе гісторыю. Алена СУЕТА.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем