Асіповічы: хроніка здарэнняў (26/10/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (26/10/2013)

РАУС
У перыяд з 14 па 20 кастрычніка ўзбуджана 6 крымінальных спраў, здзейснены 3 крадзяжы, знойдзены 2 трупы, канфіскаваны 81 літр спіртаўтрымліваючай вадкасці. Затрымана 3 чалавекі, якія знаходзіліся ў вышуку.
15 кастрычніка з рэзанай ранай жывата ў стане алкагольнага ап’янення ў райбальніцу дастаўлены 21-гадовы асіпаўчанін. Нажавое раненне яму нанёс гаспадар дома па вул. Беларускай, з якім малады чалавек распіваў спіртныя напоі.
19 чысла ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да двух грамадзян, якія ў прыватнага прадпрымальніка скралі некалькі мабільных тэлефонаў.
ДАI
Спынена 160 парушэнняў правіл руху. Прыцягнута да адказнасці 5 п’яных вадзіцеляў, 21 — за перавышэнне хуткасці, 40 пешаходаў, 9 з якіх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Здзейснена 13 ДТЗ, у тым ліку два з пацярпелымі.
17 чысла на вул. Сумчанкі вадзіцель «Аудзі-80», выязджаючы на праезную частку, здзейсніў наезд на веласіпедыста і прычыніў яму цялесныя пашкоджанні.
З 18 па 30 кастрычніка праводзіцца аперацыя “Пешаход”; з 21 па 30 — рэспубліканская акцыя “Стань прыкметным у цемры”. Да ведама, сёлета ў вобласці здзейснена 145 ДТЗ з наездам на людзей. 122 чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, 27 загінула, прычым 22 — у цёмны час сутак. У 12 выпадках яны былі не абазначаны святлоадбіваючымі элементамі. У нашым раёне адбылося 10 падобных ДТЗ з 9 пацярпелымі пешаходамі, 2 з якіх загінула, 4 атрымалі цялесныя пашкоджанні.
25 кастрычніка — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Рыхтуем транспарт да зімы”.
АУСТ
Прыцягнута да адказнасці 57 правапарушальнікаў. Суправоджана 44 цягнікі. Затрымана 9 чалавек, якія знаходзіліся ў вышуку, 7 — у перыяд рэспубліканскай акцыі “Пошук”.
На прыпыначным пункце “Дачнае” пад цягнік “Штадлер” трапіў лось. Затрымкі руху не было. Тэхнічныя пашкоджанні лакаматыва нязначныя.
Дэпартамент аховы
Спынена 20 правапарушэнняў: крадзяжоў — 4, выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства — 7, парушэнняў ПДР — 9.
РАНС
15 кастрычніка каля трох гадзін ночы ў райаддзел паступіла паведамленне пра пажар у в. Ліпень. Па прыбыцці падраздзяленняў на месца здарэнняў выявілася, што гарэлі два дамы, у адным з іх перакрыццё і дах ужо абваліліся, у другім полымем быў ахоплены толькі дах. Папярэдняя прычына пажару — падпал у выніку сямейнай спрэчкі.
IАЖіРС
Складзена 9 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку 4 — за парушэнне правіл рыбалоўства, 3 — лесакарыстання. Канфіс-кавана 120 кілаграмаў сажалкавай рыбы.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем