Установы адукацыі, прафесія хлебароба і фінансавыя сродкі

Установы адукацыі, прафесія хлебароба і фінансавыя сродкі

У раённым Савеце дэпутатаў днямі адбылася чарговая сорак шостая сесія, на якой прысутнічалі дэпутаты, старшыні сельсаветаў, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый, члены Маладзёжнага парламента.

Пра далейшае ўдасканальванне адукацыйнага працэсу на Асіповіччыне ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі краіны, які ўступіў у сілу 1 верасня бягучага года, расказала начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Сяргейчык. Таксама дакладчык падрабязна спынілася на паглыбленні ідэалагічнага, грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дзяцей.

Год гістарычнай памяці праходзіць пад знакам захавання гераічнай спадчыны і праўды пра ўсе перыяды жыцця беларускага народа. У сувязі з гэтым у кожнай установе агульнай сярэдняй адукацыі пачнуць дзейнічаць музеі, музейныя пакоі, тэматычныя экспазіцыі. Значнай падзеяй стала стварэнне ў маі на базе 51 гвардзейскай артылерыйскай брыгады ваенна-патрыятычнага клуба “Гарнізон”. Будзе працягвацца работа па фарміраванні ў вучняў паважлівых адносін да дзяржаўнай сімволікі.

Важны напрамак — выкладанне прадметаў на павышаным узроўні, што садзейнічае выяўленню і развіццю ў вучняў уменняў і навыкаў, звязаных з будучай прафесійнай дзейнасцю. У васьмі ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі функцыянуюць класы педагагічнага кірунку, у СШ № 4 — профільная спартыўна-педагагічная група, на базе СШ № 1 — ваенна-патрыятычная, у гімназіі — прававы клас. Існуюць і іншыя профільныя аб’яднанні. Усе яны не толькі садзейнічаюць своечасовай прафесійнай арыентацыі вучняў, але і павышаюць іх паспяховасць.

У працяг тэмы дырэктар Жорнаўскай СШ Мікалай Пішчоў спыніўся на мэтазгоднасці павелічэння колькасці профільных класаў аграрнай накіраванасці. Адметна, што ствараюцца такія не толькі ў сельскіх, але і гарадскіх школах. Рабяты вывучаюць на павышаным узроўні асобныя прадметы, а заадно і знаёмяцца з работай сельгаспрадпрыемстваў, дзе ахвотна працуюць у час канікул. Усё гэта матывуе і дае магчымасць без цяжкасцей паступіць у сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя ўстановы адукацыі выбранага кірунку. Аб профільным навучанні школьнікаў расказала і дырэктар гімназіі Святлана Мамсікава.

Разглядаліся на сесіі і іншыя актуальныя пытанні. У прыватнасці, аб ходзе выканання папярэдняга рашэння, якое датычыла арганізацыі вольнага часу землякоў, паведаміла загадчык сектара культуры райвыканкама Ірына Раманчук. Зараз на базе ўстаноў культуры працуюць чатыры пляцоўкі канцэртна-тэатральнага абслугоўвання. За кастрычнік-ліпень на пляцоўках было праведзена 111 мерапрыемстваў, з іх 73 канцэрты. Для жыхароў аддаленых маланаселеных вёсак аўтаклуб сумесна з клубнымі ўстановамі правёў 18 канцэртных праграм. Пры раённым гісторыка-краязнаўчым музеі створаны клуб “Літаратар”, які карыстаецца папулярнасцю сярод аматараў паэзіі. Робіцца і шмат іншага.

Дэпутаты абмеркавалі і другія пытанні, напрыклад, унеслі змяненні ў асобныя дзеючыя рашэнні, некаторыя прызналі страціўшымі сілу, перанакіравалі частку бюджэтных сродкаў у адпаведнасці з сённяшнімі патрэбамі. Па кожным пытанні прымаліся канкрэтныя рашэнні. Да трыбуны выходзілі спецыялісты розных галін, агучваючы разнастайныя пытанні, што пацвярджае: няма той сферы дзейнасці, якая б не цікавіла дэпутатаў. Гэта людзі з высокай жыццёвай актыўнасцю, якія пастаянна трымаюць руку на пульсе жыцця раёна.

 

Последние новости

Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Ураджай-2025. Жніво ў лічбах

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “Динамо-2” — 1:2

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем