Мелодыя сэрца

Мелодыя сэрца

Бадай, кожны з нас носіць у сабе цэлую палітру нерэалізаваных мар і жаданняў. На нейкія з іх не хапіла часу, а некаторыя былі задушаны грамадскім меркаваннем. Аднак жыццё не стаіць на месцы, прадастаўляючы амаль неабмежаваныя магчымасці.

Своеасаблівымі чараўнікамі, якія дапамагаюць здзейсніцца дзіцячым марам дарослых людзей, стала сямейная пара Крысціны Налетка і Уладзіміра Пліско. Яны заснавалі музычную студыю HeartBeat, дзе акунуцца ў свет музыкі можа любы жадаючы. Зараз у спісе паслуг студыі — навучанне вакалу, ігры на фартэпіяна і барабаннай устаноўцы.

Дорачы свет

— Акрамя музыкі, вялікай любоўю заўжды было маляванне, — расказвае Крысціна. — Вельмі хацелася ствараць прыгожыя карціны, адлюстроўваць акаляючую рэчаіснасць пры дапамозе пэндзля і фарбаў, але часу на ўсё не хапала, таму што была школа, пасля Магілёўскае музычнае вучылішча, МДУ імя Аркадзя Куляшова, размеркаванне ў сярэднюю школу № 2 у якасці настаўніка музыкі, дзе вяла вакальны гурток і хор. Пасля таго як больш-менш уладкавалася ў новым горадзе, пайшла ў асіповіцкую школу мастацтваў і папрасіла залічыць мяне. Аднак, улічваючы ўзрост, пачула ў адказ “Мы вам патэлефануем”. І вельмі часта ў размовах з дарослымі здаралася пачуць: “Вось хацеў бы я навучыцца спяваць, іграць на інструменце ці танчыць, але ўжо не той час”. І тады прыйшло разуменне, наколькі гэта добра — дапамагаць іншым здзяйсняць іх мары. Заўжды прыемна назіраць за тым, як чалавек, які жыве ў коле “дом-праца-дом”, раскрываецца нібы кветка, выцягвае на свет сваё ўнутранае дзіця.

Як карабель назавеш…

— Назву студыі прыдумвалі разам, — адзначае Уладзімір. — Вырашылі спыніцца на HeartBeat, што ў перакладзе з англійскай мовы азначае “сэрцабіцце”. Лічу, што любая музыка ідзе ад сэрца. Тут можна правесці аналогію з фізіялогіяй чалавека: як у арганізме здаровы рытм сэрцабіцця, пульсу азначае агульнае здароўе, так і ў музыцы ад захавання рытму залежыць мілагучнасць мелодыі. Яшчэ адной прычынай сталі нашы з Крысцінай адносіны. Да заключэння шлюбу мы былі разам дзесяць гадоў, дасканала вывучылі адзін аднаго, таму HeartBeat — гэта яшчэ і два сэрцы, якія б’юцца як адно.

Назва профілю aratmiras.sefora ў сацыяльнай сетцы Instagram — асобная гісторыя. У нас с Крысцінай ёсць агульнае хобі — камп’ютарныя гульні. Аднойчы прыйшлося прыдумваць імёны героям гульні. Мне падабаюцца незвычайныя, прыгожыя імёны, стылізаваныя пад Сярэднявечча. Так з’явілася імя Аратмірас.

— Другая частка належыць мне, — усміхаецца дзяўчына. — Вось так у адной назве аб’ядналася два імя.

Творчасць у законе

— Стварэнню студыі папярэднічала ідэя пераехаць у Кітай і там вучыць дзяцей музыцы, — дзеліцца Крысціна. — Спачатку гэта было цалкам маё жаданне. Хацелася паглядзець на іншыя ўмовы працы, прымераць на сябе іншыя патрабаванні. Трошкі пазней ініцыятыву падтрымаў і муж. Аднак умяшаўся каранавірус, і ўсё прыйшлося адмяніць. Разам з тым патрэба ў самарэалізацыі, прафесійным удасканаленні засталася. Таму вырашылі частку сродкаў, якія адкладваліся на пераезд, накіраваць на афармленне сваёй справы.

— Аказалася, што стаць прыватным прадпрымальнікам даволі проста, — працягвае мужчына. — Сабралі неабходныя дакументы, звярнуліся ў райвыканкам. Самае цікавае пачалося пасля. Бясконцае наведванне падатковай інспекцыі для ўдакладнення ўсіх прававых нюансаў, неаднаразовыя візіты ў банк. Наслухаўшыся гісторый пра няўдалых прадпрымальнікаў, вырашылі наняць бухгалтара, які змог бы ўсё раскласці па палічках, бо аказалася, што для адкрыцця разліковых рахункаў патрэбны асобныя пакеты дакументаў для ўласна банка, фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і падатковай інспекцыі. Потым патрабавалася звесці тры рахункі ў адзін, даступны ўсім тром арганізацыям. Дадайце сюды яшчэ шматлікія электронныя ключы, праграмнае забеспячэнне і пачатак заняткаў у дзіцячай школе мастацтваў № 1 і Ялізаўскім філіяле Дзіцячай школы мастацтваў, дзе мы непасрэдна працуем, і рамонт у памяшканні студыі. Таму без дапамогі спецыяліста наша справа скончылася б у самым пачатку. Прыемна здзівіла рэакцыя начальства. Ідэю наватвора падтрымалі. Лічу, што не магло быць інакш, бо мы робім адну справу, але падыходзім да яе з розных бакоў. Класічная музычная адукацыя прадугледжвае шэраг дысцыплін для вывучэння, якія сучасным бацькам, ды і самім дзецям, дарэчы, здаюцца непатрэбнымі. HeartBeat Studio прапаноўвае навучыцца ігры на інструменце без экзаменаў, тэорыі літаратуры і сальфеджыа. Калі чалавек не плануе паглыбляцца ў музыку, гэта тое, што трэба.

А вучні хто?

— Нейкіх дакладных крытэрыяў адбору няма, — каменціруе Уладзімір. — Усё залежыць ад жадання, здольнасцей і запытаў. Хтосьці прыходзіць, каб навучыцца іграць адну ўпадабаную мелодыю, якую пачуў па тэлевізары, а хтосьці накіраваны авалодаць інструментам на высокім узроўні. Таму і ўзрост пачынаецца з моманту, калі будучы барабаншчык навучыцца адрозніваць права ад лева.

— У дзяцінстве ўсе ўмеюць карыстацца голасам як у нізкім, так і высокім дыяпазоне, — лічыць Крысціна. — З пачаткам маўлення гук стабілізуецца і канцэнтруецца ў маўленчым апараце, але як толькі з вучнямі пачынаем рабіць фонапедычныя практыкаванні, гук расшыраецца і патэнцыял чалавека ўзрастае. Прычым патэнцыял гэты ёсць у кожнага, толькі на яго раскрыццё можа спатрэбіцца розная колькасць часу. У сваёй прафесійнай дзейнасці галоўным лічу толькі адно правіла, якое завяшчаў мой педагог па вакале. “Ты сапраўды хочаш навучацца музыцы?” — пытала яна ў кожнага, хто прыходзіў да яе на заняткі. Бо калі жадаеш чаго-небудзь усім сэрцам, то, нават калі няма голасу ці “мядзведзь наступіў на вуха”, мы затрацім больш часу, але дасягнём мэты.

 

 

 

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем