Грошы на галінках

Грошы на галінках

Поўным ходам ідзе прыём яблыкаў

Сёлетняя восень багатая на яблыкі. Добры ўраджай заўсёды радуе гаспадара, але ў медаля ёсць і іншы бок: трэба некуды па-гаспадарску дзець лішкі. Што рабіць у такім выпадку, даведаліся ў Асіповіцкім рознічным гандлёвым прадпрыемстве Глускага райста.

Насамрэч рэалізаваць яблыкі нескладана: дастаткова звярнуцца ў магазіны Глускага райста ці пункты прыёму другаснай сыравіны, якіх у нас шэсць. Пяць з іх размешчаны ў горадзе, адзін у аграгарадку Лапічы. Праўду кажучы, пункты нарыхтоўкі ў насельніцтва больш папулярныя: менавіта сюды з уласных падворкаў, школьных двароў і арганізацый прывозяць садавіну. Адзін кілаграм яблыкаў у чацвер каштаваў 15 капеек. Разлічваюцца са здатчыкамі сыравіны наяўнымі на месцы. Нарыхтоўшчыкі на 7 верасня ўжо закупілі ў насельніцтва каля 15 тон яблыкаў-паданак, якія амаль адразу адпраўляюцца на прадпрыемствы ў Чэрвень і Старыя Дарогі.

Дарэчы, на грыбы, у прыватнасці, лісічку, падасінавік і падбярозавік, цана таксама пазначана, але скрынкі не запаўняюцца. І справа тут не толькі ў тым, што лес пакуль што не шчодры на грыбы. Калі разглядаць яблыкі, дык яны нарыхтоўваюцца менавіта для прамысловай перапрацоўкі і пры гэтым памер і гатунак не мае ніякага значэння, галоўнае, каб толькі не былі гнілыя. А вось наконт грыбоў патрабаванні даволі жорсткія. Іх прымаюць для грамадскага харчавання, таму яны павінны адпавядаць устаноўленаму стандарту: мець пэўны дыяметр шапачкі, даўжыню ножкі і іншае. Але лес не ўнівермаг — што вырасла, тое і возьмеш. Вось і атрымліваецца: попыт ёсць, а прапановы няма.

Зусім хутка пачнецца нарыхтоўка гародніны, таксама на падыходзе брусніцы і журавіны.

Нарыхтоўка ж другасных матэрыялаў — макулатуры, поліэтылену, ПЭТ-бутэлек, шклабою, чорных і каляровых металаў — вядзецца круглы год.

Последние новости

Общество

Синоптики обещают Могилёвской области температурные качели: в начале недели +18°С, к выходным — до +32°С

27 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможности для достижения товарооборота в $1 млрд с Калужской областью

27 июля 2026
Читать новость
Профилактика

Безопасность вблизи энергообъектов

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 27 июля

27 июля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Где купить свежие фрукты и овощи в Осиповичах: павильон на привокзальной площади

26 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем