Белае золата вяселля

Белае золата вяселля

zolata
“Вясельнай прывітальнай” у прасторным фае клуба сустрэў ансамбль народнай песні “Вязанка” Вяззеўскага СДК залатых юбіляраў сумеснага жыцця Клару Фёдараўну і Уладзіміра Уладзіміравіча Махначоў. Прыгожа яны прайшлі пад “Брамай шчасця” і апынуліся ў цэнтры карагода. Гэта быў танец, дзе “маладыя” з беражлівасцю і пяшчотай падтрымлівалі адзін аднаго…

Рука ў руцэ,
І сэрцаў стук,
Размова сэрцаў
Размова рук.

Здаецца, усё, як у той незабыўны час сустрэчы і ўсведамлення, што гэта тваё адзінае і назаўсёды. Свет ад сэрцаў, цяпло душ і гасціннасць, спагада, сціпласць, шчодрасць, спеўнасць, талент, музычнасць — усё гэта мае іх хата.

“Ісці з каханнем басанож” не кожны можа, а гэта пара здолела прайсці 50-гадовы шлях, выхаваўшы дваіх сыноў, дачакаўшыся траіх унукаў і ўнучку. Знайшлося ў іх сэрцах месца і прыёмным дзеткам, каб на ўласным прыкладзе паказаць дарогу да цікавага, займальнага свету, дзе пануюць здароўе, радасць творчасці і любоў.

Абое маюць тэхнічную адукацыю, але педагогі ад Бога. Працавалі інструктарамі па здаровым ладзе жыцця ў Дзераўцоўскай і Осаўскай школах, праводзілі заняткі з дзецьмі ў тым ліку і на прыродзе: вадзілі ў паходы, ладзілі спаборніцтвы, конкурсы, спявалі песні ля вячэрняга вогнішча. Дарэчы, Уладзімір Ула-дзіміравіч, не маючы спецыяльнай адукацыі, цудоўна спявае (некалькі гадоў быў актыўным удзельнікам ансамбля “Вязанка”), піша музыку да вершаў, іграе на гітары. Такі талент дастаўся яму ад маці Лідзіі Антонаўны.

…Кажуць, кахання зямнога не бывае замнога… А вось Уладзімір Уладзіміравіч і Клара Фёдараўна здолелі яго памножыць у сваіх 50 гадах жыцця, спавітых каханнем. І гэта гучала ў тых песнях, якія спяваў юбіляр для сваёй жонкі на святочным агеньчыку. Каханнем былі пранізаны і словы Клары Фёдараўны, адрасаваныя мужу. Дарэчы, фільм пра юбіляраў з поспехам дэманстраваўся на вечарыне, а аўтарам гэтай стужкі стаў аднавясковец, сябар сям’і Махначоў аператар-аматар Якаў Ядлінскі.

Святочны агеньчык, прысвечаны гэтым сціплым і шчодрым людзям, завяршыўся сімвалічна: удзельнікі “Вязанкі” перадавалі адзін аднаму свечку-светач нязгаснага кахання і выказвалі пажаданні віноўнікам урачыстасці, такім чынам далучаючыся да цудоўнага прыкладу захавання сямейнай еднасці. А Ірына і Мікалай Забаўскія падрыхтавалі “маладым” эксклюзіўны падарунак — сімвалічнае дрэва роду Махначоў.

Як цудоўна, калі мы ўмеем берагчы адзін аднаго, шануючы свой род, развіваючы і ўзбагачаючы яго!

Валянціна ЯРМОЛЕНКА,
мастацкі кіраўнік
Вяззеўскага СДК.

 

Последние новости

Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем