Задача адна, але шматвектарная: правільна арганізаваць працу

Задача адна, але шматвектарная: правільна арганізаваць працу

Самыя надзённыя на сёння пытанні для сельскай гаспадаркі — сяўба азімых культур і нарыхтоўка кармоў — абмяркоўваліся ў пятніцу на семінары-нарадзе ў Горках.

Прайшла сустрэча пад кіраўніцтвам старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачанкі з удзелам памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка, старшынь райвыканкамаў, кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Магілёўшчыны. Па вялікім рахунку, абмяркоўвалася аснова харчовай бяспекі, а значыць, бяспекі і стабільнага развіцця рэгіёна зараз і ў наступныя гады.
У сваім выступленні Анатоль Ісачанка закрануў нямала важных пытанняў. І гэта быў не кабінетны аналіз тэмы, а вынік пастаяннай уключанасці ў жыццё раёнаў Прыдняпроўскага краю, уласных назіранняў і высноў за ходам ўсіх асноўных сельскагаспадарчых працэсаў.
«Новыя падыходы ў плане сяўбы азімых сёлета ўжо далі вынік. Зараз трэба будзе падрыхтаваць і засеяць 255 тысяч гектараў пад новы ўраджай. Задача архіскладаная», — адкрыта заявіў кіраўнік вобласці, адначасова выказваючы спадзяванне і давер, што людзі, якія знаходзяцца ў зале, з пастаўленай задачай справяцца.
І калі з тэхнікай, палівам, насеннем усе адносна гатовыя, то справа за эфектыўнай арганізацыяй працы з захаваннем тэхналогій і тэрмінаў.
Далей быў прадстаўлены дэталёвы аналіз таго, што ўжо зроблена і што яшчэ прадстаіць выканаць. Не абышлося і без абгрунтаванай крытыкі: насенне і пратручвальнікі некаторымі сельгаспрадпрыемствамі не выбраны да канца, тэмпы ўзворвання адстаюць. Невыкананне тэхналогіі сяўбы было ёміста ахарактарызавана кіраўніком вобласці словам «абыякавасць». «Як зразумець людзей, якія, ведаючы патрабаванні тэхналогіі, робяць усё з дакладнасцю наадварот? Адкуль узяцца ўраджаю, калі тэхналогія не выконваецца?». І тут адказнасць ляжыць на ўсіх: ад спецыялістаў і кіраўнікоў гаспадарак да раённых упраўленняў і камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
«Я гатовы дапамагаць кожнаму, заступацца за кожнага, хто хоча працаваць, але з тым, хто здзекуецца з тэхналогіі, — размова кароткая», — сказаў Анатоль Ісачанка. Такое ж стаўленне губернатара і да ўсіх адказных за сяўбу азімых: «Наша задача – арганізаваць працу. Спецыфіка Магілёўшчыны такая, што гэта не Гродна, не Брэст і не Мінск, дзе яны ўбралі, спакойна падрыхтавалі тэхніку і далей пайшлі працаваць. У нас гэтага не было і не будзе, нам трэба ісці крыху на апераджэнне». Задача пастаўлена з канкрэтнымі тэрмінамі: 1 кастрычніка сяўба азімых павінна быць завершана. А з тымі, хто не хоча працаваць, — нам не па дарозе.
Наступны блок сустрэчы тычыўся нарыхтоўкі аб’ёмістых травяністых кармоў і ўборкі кукурузы. І тут быў дадзены шэраг каштоўных установак, зыходзячы з умоў надвор’я. «Чаго чакаеце? — пацікавіўся губернатар. — Прыступіце да ўборкі кукурузы ў першую чаргу на корм, каб вы былі забяспечаны на 100%. Стварыце, дзе неабходна, міжгаспадарчыя атрады».
Мяняць мысленне і падыходы ў працы — гэта яшчэ адзін каштоўны наказ прысутным кіраўнікам ад старшыні аблвыканкама, які быў падмацаваны выступленнем старшыні Клічаўскага райвыканкама Віктара Рэбкаўца. Ён падзяліўся выпрацаванай пад раён структурай пасяўных плошчаў і эканамічна выверанымі ідэямі нарыхтоўкі кармоў, эфектыўнасць якіх паўплывала і на павелічэнне вытворчасці, і на якасць малака.
Старшынёй аблвыканкама Анатолем Ісачанкам кіраўнікам раёнаў і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў пастаўлены канкрэтныя задачы:
якасная сяўба азімых у тых аб’ёмах і тэрмінах, якія запланаваны; нарыхтоўка аб’ёмістых травяністых кармоў;
строгі кантроль за арганізацыяй працы;
адпрацоўка ў кожным раёне ўласных падыходаў да структуры пасяўных плошчаў.

Старшыня Асіповіцкага райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі:
— Згодны з кіраўніком вобласці, што аснова поспеху ў вырошчванні сельскагаспадарчых культур, якія, у сваю чаргу, з’яўляюцца адной з умоў паспяховай работы жывёлагадаўлі — захаванне тэхналогіі. Калі сіласную яму неабходна закласці за некалькі дзён, значыць, так і трэба рабіць для атрымання найлепшага выніку: усё ўжо вывучана, даследавана і праверана на практыцы. А вось свайго роду творчасць і логіку можна прымяніць у складанні агульнай стратэгіі, знаходзячы найлепшы варыянт у размеркаванні пасяўных плошчаў, балансе культур з улікам асаблівасцей раёна і наяўных рэсурсаў.
Ну і, безумоўна, ніхто не адмяняў пры выкананні тэхналагічных працэсаў дысцыпліну, адказнасць і зацікаўленасць у выніках уласнай працы — гэта, згадзіцеся, важныя ўмовы эфектыўнага выканання пастаўленых задач.
Намеснік старшыні ТАА “БНБК-АГРА” па Асіповіцкім раёне Віктар Стурліс:
— Направіць усе сілы на сяўбу азімых і ўборку кукурузы — такі галоўны пасыл, атрыманы на семінары. Зразумела, не забываючы пра якаснае ўзворванне, падрыхтоўку палёў, унясенне ўдабрэнняў і захаванне ўсіх тэхналагічных рэгламентаў. Мала проста своечасова пасеяць, калі не будуць выкананы астатнія ўмовы.
Заданне па азімых культурах для асіповіцкіх гаспадарак, якія нядаўна перайшлі ў давяральнае кіраванне ТАА “БНБК-АГРА”, наступнае: 2000 га павінен заняць азімы ячмень, 4000 — пшаніца, 1500 — трыцікале. Ужо ўсе гаспадаркі прыступілі да сяўбы. Тэхніка ёсць, насення хапае, удабрэнне ў наяўнасці. Так што ў гэтым плане ніякіх праблем узнікнуць не павінна.
Зацікавіла на семінары выступленне калег з суседняга — Клічаўскага — раёнаў. Думаю, на наступны сезон і нам варта падумаць пра такую культуру, як люцэрна. Калі ёсць станоўчы вопыт яе выкарыстання, чаму б яго не пераняць?

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость