Навучальнаму году — старт!

Навучальнаму году — старт!

26 жніўня прайшла чарговая раённая педканферэнцыя.

У пышную крону дрэў украпіліся першыя жоўтыя лісточкі, дні заўважна пакарацелі, завяршаецца ўборка збожжа — да гэтых прыкмет набліжэння восені дадаецца яшчэ адна: работнікі сістэмы адукацыі збіраюцца на традыцыйную педагагічную канферэнцыю. Штогод у апошнія дні лета настаўнікі падводзяць вынікі работы мінулага года, дзеляцца вопытам, поспехамі і дасягненнямі, абмяркоўваюць актуальныя праблемы і шляхі іх вырашэння, а таксама вызначаюць напрамкі далейшага развіцця сістэмы адукацыі Асіповіччыны.

З прывітальным словам у канферэнцзале райвыканкама выступіў старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі, які, агучыўшы дасягненні раёна, станоўча адзначыў уклад педагогаў у агульную справу. На ўрачыстасці прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Ганна Землянухіна, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Сяргейчык, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Гірэнка.

У сваім выступленні Ірына Мікалаеўна зрабіла дэталёвы аналіз дзейнасці ўстаноў адукацыі за 2021/2022 навучальны год, акрэсліла задачы на перспектыву. Напярэдадні кіраўнік пабывала на абласной канферэнцыі педагагічных работнікаў, дзе дзялілася вопытам з калегамі па тэме “Рэгіянальныя аспекты развіцця сістэмы адукацыі Асіповіцкага раёна: вопыт і перспектывы развіцця міжведамаснага ўзаемадзеяння па патрыятычным выхаванні”.

Багатай стала канферэнцыя на ўзнагароды. За дасягненні на ніве асветы Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны загадчыкі Асіповіцкага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Таццяна Васянкіна і ясляў-сада № 10 “Росинка” Любоў Ігнацьева. Граматы Міністэрства адукацыі атрымалі настаўнікі пачатковых класаў Ганна Астапоўская, фізічнай культуры і здароўя Анжаліка Бруёк, якія працуюць у гімназіі, загадчык дзіцячага сада “Теремок” (аг. Пратасевічы) Рыма Лясіна, настаўнік пачатковых класаў СШ № 3 Віялета Мішура, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 2 Наталля Сукора, выхавальнік дадатковай адукацыі ясляў-сада № 7 “Колосок” Валянціна Тарасевіч, настаўнік пачатковых класаў СШ № 1 Ірына Цісецкая.

За добрасумленную працу   27 педагогаў заахвочаны Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. Падзячным лістом аддзела па адукацыі райвыканкама адзначаны настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 2 Таццяна Казачонак, выхавальнік сацыяльна-педагагічнага цэнтра Валянціна Кароткая, метадыст раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Канстанцін Мацюненка і настаўнік тэхнічнай працы гімназіі Лідзія Папулава. Ганаровай граматай Прэзідыума раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўзнагароджаны настаўнікі, старшыні пярвічных арганізацый Таццяна Казачонак (СШ № 2), Ларыса Плітко (Дрычынскі ВПК) і Святлана Шчагрыковіч (Вязаўніцкі ВПК).

У ходзе канферэнцыі Таццяна Васянкіна падзялілася вопытам фарміравання ў дашкольнікаў грамадзянскасці, любові да Радзімы, сям’і, навакольнай прыроды, а таксама разумення прыналежнасці да сваёй краіны і народа, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ялізаўскай СШ Вольга Юшкевіч расказала пра ролю духоўна-маральнага выхавання ў фарміраванні патрыятычнай і нацыянальнай самасвядомасці вучняў.

Дырэктар гімназіі Святлана Мамсікава, абапіраючыся на вопыт работы класа прававой накіраванасці, паведаміла прысутным, як навучанне на павышаным узроўні спрыяе выяўленню і развіццю ў вучняў неабходных якасцей асобы і каштоўнасных арыентацый, ведаў, уменняў, навыкаў, якія звязаны з будучай прафесійнай дзейнасцю.

З даклада дырэктара раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Наталлі Пракопчык удзельнікі канферэнцыі даведаліся аб рабоце клуба ваенна-патрыятычнага выхавання “Гарнизон”, які дзейнічае пад кіраўніцтвам педагагічных работнікаў РЦТДіМ і ваеннаслужачых 51 гвардзейскай артылерыйскай брыгады.

Ірына Сяргейчык уручыла Па-дзячныя лісты аддзела па адукацыі райвыканкама і каштоўныя падарункі прэзідыума райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” кіраўнікам, якія адправіліся на заслужаны адпачынак. У адрас дырэктараў СШ № 3 Анатоля Шчамялёва і СШ № 4 Ганны Маісеенка, Ліпенскага комплексу Жанны Курыльчык, загадчыка дзіцячага садка “Пралеска” (в. Карытнае) Францісы Сямашка і намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 3 Ганны Зайцавай прагучалі шчырыя словы ўдзячнасці за важкі ўнёсак у выхаванне падрастаючага пакалення і высокі прафесіяналізм.

Не засталіся без увагі зноў прызначаныя кіраўнікі: дырэктары СШ № 3 Арцём Гулькоў і СШ № 4 Святлана Сувеева, намеснікі дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Аксана Коўрык (Свіслацкая СШ), па вучэбнай рабоце Марына Юркавец (гімназія) і Ганна Сімановіч (СШ № 4). Педагогам далі некалькі парад і пажадалі плённай працы.

Святочны настрой работнікам адукацыі на працягу мерапрыемства стваралі канцэртныя нумары педагогаў дадатковай адукацыі РЦТДіМ і іх выхаванцаў.

Новаму навучальнаму году пачатак пакладзены. Якім ён стане, пакажа час. Аднак зараз да-кладна вядома: Асіповіччына багата на яркіх і таленавітых настаўнікаў і навучэнцаў. А гэта значыць, што наперадзе чакаюць новыя перамогі і здзяйсненні.

 

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость