Адзначылі лепшых

Адзначылі лепшых

У аўторак на полі каля вёскі Каменічы прайшло ўзнагароджанне сёлетніх лепшых хлебаробаў дзяржаўнага прадпрыемства “Вязаўніца-Агра”

Апошнія жнівеньскія дні для добрага хлебароба заўсёды адзначаны поўнымі засекамі і, канечне, узнагародай за адданую працу. Работнікаў гаспадаркі прыехалі ўшаноўваць ганаровыя госці. Сярод іх старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Святлана Клачок, старшыня Магілёўскага абласнога савета Белхімпрафсаюза Ігар Станкевіч, старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ “Белшына” Ігар Вежнавец.

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Вязаўніца-Агра” Леанід Гардзецкі і іншыя выказалі словы падзякі за цяжкую добрасумленную працу, якасную ўборку ўраджаю ў найкарацейшы тэрмін і годны ўклад у агульны каравай Беларусі.

Падзячнымі лістамі і грашовымі прэміямі ўзнагароджаны лідары працоўнага спаборніцтва: экіпажы Алега Аліноўскага і Ягора Галацэвіча, Яўгена і Мікалая Жукові-чаў, Паўла Грыцкевіча і Аляксандра Кірычэнкі, Юрыя Еўдакімовіча і Аляксандра Лапенчыка, Рыгора Грышановіча і Глеба Осіпава. Сярод вадзіцеляў у лідарах Іван Жуковіч, Раман Іўчык, Георгій Богук, Міхаіл Башкатаў і Анатоль Еўдакімовіч. За добрыя вынікі ў працы была ўзнагароджана і загадчык зернятока Людміла Громава.

Дарэчы, жніво набліжаецца да фіналу. Як даведаліся ў гаспадарцы, на ўчарашнюю раніцу было ўбрана 2 298 гектараў, а гэта 99% да плана. Агульны намалот з гэтай плошчы склаў больш за 7 800 тон зерня з сярэдняй ураджайнасцю 34,1 цэнтнера з гектара. Найбольш парадаваў сёлета азі-мы ячмень. Культура ўрадзіла 48,6 ц/га. Пры добрым надвор’і вынікі гарачай пары ў гаспадарцы падвядуць ужо на наступным тыдні. А потым трэба будзе сеяць рапс, падрыхтоўваць глебу, прасаваць і збіраць салому, ды і шмат іншай работы выконваць.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость