13 кастрычніка — Дзень работнікаў культуры

13 кастрычніка — Дзень работнікаў культуры

lullya
Народны ансамбль “Люлечка” мае такую назву нездарма: люляе сваімі добрымі, шчырымі спевамі, вяртаючы да нашай спадчыны.
Гэты год для ансамбля — юбілейны, дваццаць пяты з дня ўтва- рэння. Арганізаваны калектыў быў у 1988 годзе Людмілай Грынько. Але, на жаль, доўга не пра-трымаўся. Адрадзілася “Люлечка” толькі праз дзесяць гадоў, пад кіраўніцтвам Вольгі Давідовіч і з дапамогай Сяргея Ашэйчыка. Аснову ансамбля складалі нас-таўнікі дзіцячых музычных школ і работнікі культуры нашага раёна. Зараз жа калектыў прымае ўсіх, хто хоча і умее спяваць.
— Каб прыйсці да нас, — кажа кіраўнік ансамбля Наталля Андрушкевіч, — неабавязкова мець музычную адукацыю: у “Люлечцы” і навучаць, і дапамогуць. У састаў калектыву ўвахо-дзяць у большай ступені выканаўцы-аматары, прафесійных музык мала. Усяго нас каля 15 чалавек. I ўзрост розны — ад 18 да 60 гадоў, і характары ва ўсіх асаблівыя. Але разумеем адзін аднаго, знаходзім кропкі сутыкнення.
У “Люлечку” трапляюць па-рознаму. Але часцей за ўсё ўжо сталыя выканаўцы прыводзяць сваіх знаёмых, а тыя і застаюцца. Тут кожны кожнаму сябра, разам дзеляць і радасць, і гора. Добразычлівая атмасфера, шчырыя адносіны ў калектыве, усеагульная дапамога — калі ўжо трапіў сюды, то пакідаць не хочацца. Ёсць і свае старажылы: Святлана Якавіцкая, Наталля Данілава, Iрына Чаропка. А самая маладая ўдзельніца — 18-гадовая скрыпачка Вераніка Парфёнава.
Рэпертуар у калектыва разнастайны. Гэта не толькі народныя песні — беларускія, расійскія, украінскія, але і танцы. Падборам творчых нумароў займаецца непасрэдна кіраўнік ансамбля.
— Звычайна песні знаходзяць нас самі, — смяецца Наталля. — Пачую дзе-небудзь цікавы ўрывак, шукаю або дадумваю сама астатняе, распісваю на галасы, падбіраю музычныя інструменты… Вось так нумар і нараджаецца. Ну а потым доўгія рэпетыцыі: і ўсе разам, і паасобку. Праца цяжкая, але вельмі цікавая. Ды і карысць свое-асаблівую прыносіць: як толькі пець пачынаеш, адразу на ўсе свае жыццёвыя няўзгоды забываеш.
Зараз ансамбль “Люлечка” ведаюць не толькі на Асіповіччыне, але і нават за межамі краіны. Напрыклад, у гэтым юбі-лейным годзе народны калектыў пабываў з канцэртамі ў Польшчы на фестывалі “Песні бацькоў”. Палякам вельмі спадабалася “Люлечка”, прымалі яны шчыра і з душой. А ў нашых асіповіцкіх спявачак-прыгажунь увогуле закахаліся! Ну а выступленні на роднай зямлі — справа звычайная. I на гарадскіх святах бываюць, і па раёне з канцэртамі ез-дзяць… Прымаюць іх заўсёды на “ўра”.
— Ёсць у нас яшчэ адзін незвычайны занятак, — расказвае Наталля Андрушкевіч. — Калі выпадае вольны час, дапамагаем правесці вяселле “не як ва ўсіх”. У народным адзенні, з песнямі і танцамі сустракаем маладых, забаўляем іх гасцей. Бывае, і выкуп нявесты праводзім. Гэта ўсё сапраўды цікава і ўжо пачынае карыстацца попытам. Беларусы паціху вяртаюцца да сваіх каранёў.
Сапраўды, народны ансамбль “Люлечка” без справы не сядзіць. Жыццё ў калектыва насычанае і цікавае. Застаецца толькі пажадаць у юбілейны год далейшых творчых поспехаў. А шчырыя прыхільнікі ў “Люлечкі” ўжо даўно ёсць!
Марыя ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем