Знаёмцеся

Знаёмцеся

Дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Асіповіцкага раёна Святлана Нявесценка

Нарадзілася ў Асіповічах у сям’і ваеннаслужачага. У 1999 годзе скончыла 9 класаў сярэдняй школы № 3 і паступіла ў Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А. Рымскага-Корсакава. Скончыўшы вучобу, прыйшла працаваць настаўнікам па класе “баян-акардэон” у Татаркаўскую музычную школу. У 2015 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці “Культуралогія. Менеджмент міжнародных культурных сувязяў”. Працоўная дзейнасць працягнулася ў яслях-са-дзе № 10 “Расінка” ў якасці кіраўніка музычнага выхавання. Пасля перайшла ў гарадскі цэнтр культуры “Равеснік” кіраўніком гуртка. Наступная пасада Святланы Аляксандраўны — метадыст сектара інфармацыйна-аналітычнай дзейнасці раённага аддзела народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы цэнтралізаванай клубнай сістэмы. Праз два гады атрымала павышэнне і стала загадчыкам сектара.

Пасаду дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Святлана Нявесценка займае з 10 жніўня.

— Праца ў бiблiятэках да-кладная, размераная, але час дыктуе патрэбу ў пераменах. Першы крок — стварэнне асветніцкіх праектаў і праграм. Такая дзейнасць спрыяе прыцягненню як рэальных, так і віртуальных карыстальнікаў, стварае прывабны вобраз устаноў сеткі, а таксама робіць бібліятэку канкурэнтаздольнай на рынку інфармацыйна-адукацыйных паслуг. Вельмi хочацца наладзіць супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі і аб’яднаннямі, а таксама паўдзельнічаць у магчымых інклюзіўных праектах. Напрыклад, у бібліятэцы на вуліцы Сумчанкі ёсць некаторая літаратура для людзей са слабым зрокам, а таксама камп’ютар, праграмнае забеспячэнне якога арыентавана на чытачоў, якія дрэнна бачаць. Падобны вопыт заслугоўвае распаўсюджвання і ўдасканальвання. Цікава будзе наладзіць супрацоўніцтва і з установамі адукацыі, пачынаючы з дзіцячых садкоў. Зараз часта можна бачыць, што дзеці і моладзь чытаюць без натхнення. Значыць, патрэбна паказаць маладому пакаленню карысць чытання, прывіваць любоў да кнігі як да крыніцы незабыўных вобразаў i пачуццяў.

Святлана Аляксандраўна замужам. Мае дваіх дзяцей. Дачка Ксенiя вучыцца ў Гомельскім гандлёва-эканамічным каледжы па спецыяльнасці “Эканоміка і арганізацыя вытворчасці”. Сын Ягор вучыцца ў Мазырскім філіяле Гомельскага вучылішча алімпійскага рэзерву на аддзяленні акадэмічнай грэблі. Сёлета па выніках спаборніцтваў юнак атрымаў званне кандыдата ў майстры спорту.

 

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем