Асіповіцкія воіны вяртаюцца з гонарам

DSC6
27 верасня — у апошні дзень збораў ваеннаслужачых запасу, якія ўвайшлі ў асабовы склад штаба Асіповіцкага раёна тэрытарыяльнай абароны і 399 асобнага стралковага батальёна тэрытарыяльных войск — адбылося ўзнагароджанне салдат і афіцэраў, якія найлепшым чынам праявілі сябе падчас баявой вучобы на палігоне “Рэпішча”.
Аб тым, наколькі адказна аднесліся асіповіцкія воіны запасу да выканання пастаўленых перад імі задач, сведчыць удзячнасць камандавання вучэння “Захад-2013”, аб’яўленая ўсяму асабоваму складу і колькасць атрымаўшых заахвочванні воінаў. Граматы, падзячныя лісты і іншыя знакі прызнання заслуг з боку Міністэрства абароны, Магілёўскага аблвыканкама, аблваенкамата, Асіповіцкага райвыканкама і райваенкамата, раённых структур грамадскіх арганізацый “Белая Русь” і “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, раённага савета ветэранаў атрымала 48 чалавек — прыблізна кожны другі ўдзельнік збораў.
Таксама 4 афіцэрам, 12 радавым і 8 сяржантам запасу загадам міністра абароны былі прысвоены чарговыя воінскія званні.
У адрас кіраўнікоў устаноў, з якіх былі прызваны абаронцы Радзімы, будуць накіраваны лісты з просьбай заахвоціць іх па месцы работы за знаходлівасць, узаемавыручку, дысцыпліну і адказнасць, праяўленыя падчас баявой вучобы.
Аб тым, якія ўражанні пакінулі вучэнні сіл тэрытарыяльнай абароны, расказвае лейтэнант запасу Яўгеній Жук, які займаў пасаду камандзіра роты 399 асобнага стралковага батальёна:
— Вяртанне ў армію для кожнага былога вайскоўца — падзея прыемная. З набыццём жыццёвага вопыту да цяжкасцей службы пачынаеш адно-сіцца больш пазітыўна, бо іх ёсць з чым параўноў-ваць. А вось армейская рамантыка, наадварот, застаецца такой жа прывабнай, як і ў маладосці. Асабіста мне найбольш запомніліся практыкаванні з пісталетам “ТТ”. Даўно марыў пастраляць з гэтай легендарнай зброі.
Самым складаным для ўсіх удзельнікаў збораў стаў першы этап — стварэнне падраздзяленняў, падчас якога трэба было ўспомніць навыкі ваенна-уліковых спецыяльнасцей. Трэба адзначыць, што, нягледзячы на розны ўзрост і сацыяльны статус прызваных на зборы запаснікоў, пытанняў з субардынацыяй не было, ва ўсіх падраздзяленнях хутка ўзніклі трывалыя таварыскія адносіны. Усе дзейнічалі па вядомым прынцыпе: “сам гінь, а таварыша ратуй”, а з такім настроем можна многае зрабіць. Умацоўвалі баявы дух выдатнае — без перабольшвання — харчаванне і добрыя бытавыя ўмовы на выдзеленай для вучэнняў базе.
Што тычыцца выканання задач па прызначэнні, то яны пераважна зводзіліся да арганізацыі аховы і абароны стратэгічна важнага аб’екта, ролю якога выконваў макет кампрэсарнай станцыі на магістральным газаправодзе. Наш батальён павінен быў пільна сачыць за наваколлем, каб своечасова заўважыць любую пагрозу, аператыўна паведаміць аб ёй камандаванню і пры неабходнасці пратрымацца на папярэдне абсталяваных пазіцыях да прыбыцця дапамогі — сіл спецыяльных аперацый.
Падчас вучэнняў давялося супрацоўнічаць з казахскімі, армянскімі і расійскімі кмораўцамі — гэта выдатна падрыхтаваныя ваенныя спецыялісты і ўвогуле слаўныя хлопцы.
Было прыемна, што замежныя вайскоўцы з вялікай павагай адносяцца да беларускай арміі, бачаць у ёй надзейнага і моцнага партнёра ў падтрыманні міру на пастсавецкай прасторы.
На здымку: старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Корбан уручыў камандзіру ўзвода разведкі капітану запасу Iгару Кавалёву медаль БСВВА “За заслугі”.
Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость