Асіповічы: хроніка здарэнняў (01/10/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (01/10/2013)

xxx
РАУС
У перыяд з 23 па 29 верасня зарэгістравана па 1 крадзяжу і выпадку нанясення цялесных пашкоджанняў, 3 факты парушэння антыалкагольнага заканадаўства. Раскрыты 2 раней здзейсненыя крадзяжы, вызначана месцазнаходжанне дзвюх асоб, якія ўхіляліся ад выплаты запазычанасці ў дзяржбюджэт.
29 чысла ў ЦРБ была дастаўлена 46-гадовая непрацуючая жанчына. Як стала вядома, шматлікія траўмы галавы і цела ёй нанёс сужыцель пасля сумеснага распіцця алкагольных напояў.
Увага! У перыяд з 30 верасня па 4 кастрычніка на тэрыторыі Асіповіцкага раёна праводзіцца чарговая аперацыя «Арсенал». Асаблівая ўвага будзе звяртацца на выкананне гаспадарамі паляўнічай зброі правілаў яе захавання і перарэгістрацыі.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. 23-9-79, 24-2-70.
РАСК
Прынята рашэнне не ўзбуджаць крымінальную справу ў адносінах да 84-гадовага селяніна, які добраахвотна здаў супрацоўнікам міліцыі 805 грамаў марыхуаны.
АДАI
Спынена 214 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты да адказнасці 4 п’яныя вадзіцелі, 63 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 23 пешаходы, якія не мелі святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося 5 нязначных ДТЗ.
АДАI нагадвае, што з 25 верасня па 6 кастрычніка праводзіцца комплекснае прафілактычнае мерапрыемства па прафілактыцы ДТЗ з неабароненымі ўдзельнікамі дарожнага руху: пешаходамі, веласіпедыстамі, вознікамі гужавога транспарту.
Галоўная мэта мерапрыемства — прапаганда выкарыстання флікераў. Як сведчыць статыстыка, толькі ў бягучым годзе гэтая «драбязь» магла б пазбавіць матэрыяльных страт (штрафаў) больш сотні землякоў, а пры-блізна дзясятку выратавала б жыццё альбо захавала б здароўе.
АУСТ
Складзена 55 адмініс-трацыйных пратаколаў, у тым ліку на 6 неадэкватных пасажыраў, якія былі ссаджаны з цягнікоў.
Канфіскавана 13 пачкаў кантрабандных цыгарэт і 20 літраў спірту. За-трыманы злачынца, які знаходзіўся ў вышуку.
РАНС
30 чысла каля 1 гадзіны ночы загарэўся аўтамабіль ВАЗ-2105, прыпаркаваны на вуліцы Сташкевіча. Прычына ўзгарання выяўляецца.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем