Заходзьце ў асіповіцкую краму “Родны кут”

Нядаўна паблізу з мясцовым малочным камбінатам з’явіўся магазін з новай прыгожай вывескай “Родны кут”. Хто бываў у іншых гарадах і вёсках нашай краіны, той, напэўна, заўважыў гандлёвыя кропкі з такімі ж найменнямі. Належаць яны спажывецкай кааперацыі. Дарэчы, работа па фарміраванні адзінай гандлёвай сеткі распачата Белкаапсаюзам у мінулым годзе. У яе склад уваходзяць ужо больш за тысячу магазінаў.
— У нашай арганізацыі гэта ўжо другі магазін з такой назвай: ёсць такі ў аграгарадку Краснае, — гаворыць намеснік старшыні райста Віталь Нікалайчык. — Калі ж аналізаваць гандлёвую структуру ў цэлым, то кааператыўны гандаль значна адрозніваецца ад іншых камерцыйных рознічных аператараў на рынку, мэта якіх — атрыманне прыбылі. Каапсаюз жа забяспечвае прадукцыяй аддаленыя населеныя пункты. Безумоўна, ёсць у нас магазіны і ў горадзе. Імкнемся да таго, каб іх было не толькі больш, але і каб яны задавальнялі спажывецкі попыт насель-ніцтва. З’яўленне “Роднага кута” якраз даказвае гэта. Жыхары бліжэйляжачых дамоў і іншыя гараджане добра ведаюць будынак цяперашняга нашага магазіна пад назвамі “Лесавічок” і “Дабраном”. З прыходам туды райста пакупнікі не павінны расчаравацца ні ў абслугоўванні, ні ў асартыменце. Больш таго, ім прапануюцца і некаторыя выгоды. Напрыклад, іх задаволіць зручны графік работы, які дазваляе купіць неабходнае штодня з 9 раніцы да 8 вечара. Плюс магазін адпускае тавары з мінімальнай гандлёвай надбаўкай у 15 працэнтаў, іншыя гэта робяць з 30-працэнтнай. Акрамя гэтага, паслугамі магазіна добра будзе карыстацца пайшчыкам, якія змогуць купіць прадукты харчавання па больш нізкіх цэнах. Напрыклад, некаторыя віды мясных паўфабрыкатаў, мяса птушкі, а таксама чайна-кававую прадукцыю можна будзе набыць танней на 10-20 працэнтаў. Праз некаторы час плануем увесці дысконтную сістэму разліку.
Што ж, перафразуем: калі ёсць цікавая прапанова, то знойдзецца і попыт.
Юлія МУРАШКІНА.

Последние новости

Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Неожиданный “Багратион”

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление осиповчан с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 июля для всех знаков зодиака

3 июля 2025
Читать новость
Общество

ФК “Осиповичи” — ФК “Локомотив” — 1:1

2 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет турнир по быстрым шахматам, посвященный Дню Независимости Республики Беларусь

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем