В Осиповичах отпраздновали День машиностроителя

В динамике
Накануне профессиональных праздников каждый традиционно старается подвести итоги проделанного, поблагодарить лучших, наметить задачи на завтра. Наш завод автомобильных агрегатов — не исключение, и, как сказал директор предприятия Виктор АНТОНЕНКО, останавливаться на достигнутом здесь не собираются. О чем убедительно свидетельствуют и цифры.
— Темп роста объема производства продукции по номенклатуре товаров за январь-июль составил 107,6%, — отметил Виктор Иванович. — Выпустили и реализовали продукции (работ, услуг) на 375,6 миллиарда, выработка на 1 рабочего по валовой добавленной стоимости — 53,7 миллиона, чистая прибыль — 4,2 миллиарда рублей, экспорт продукции — 2,4 миллиона долларов США, темп роста — 120,3% к уровню прошлого года.
Наш основной потребитель — более 71,5% — ОАО “МАЗ — управляющая компания холдинга “Белавтомаз”. Осуществляем также поставки Минскому заводу колесных тягачей, БелАЗу, Барановичскому автоагрегатному заводу, “Гомсельмашу”, “Белкоммунмашу”, тракторному заводу и другим, причем не только белорусским предприятиям.
— И за счет чего в жизни коллектива в последнее время такие существенные перемены?
— Об этом можно говорить долго, но главное — люди поверили, что ОЗАА уверенно стоит на ногах, что здесь можно не просто работать, а достойно зарабатывать. Не секрет, что успеха можно добиться, действуя только в одной упряжке, и наши конструкторы, технологи, металлурги, маркетологи, производственники действуют именно так.
Плюс — модернизация производства: на изношенном оборудовании далеко не уедешь, для развития нужны инвестиции, и мы приняли решение вкладывать деньги в производство. Не всем тогда это понравилось, хватало ратующих за прежде всего повышение зарплаты. Но ведь «проедание» прибыли — дорога в никуда, тупик…
В 2011 году мы вложили в механосборочный цех 23 миллиарда, закупив и установив два немецких высокопроизводительных станка — сегодня обеспечиваем и потребность МАЗа, и расширяем рынки сбыта своей конкурентной и приемлемой по цене продукцией, — затраты уже окупились.
В прошлом году инвестиции составили 27 миллиардов рублей, в этом вложим еще 35, так что устаревшее, изжившее себя морально и физически оборудование постепенно исчезает. Не буду называть конкретные приобретения — изучаем, анализируем варианты, движемся вперед по многим направлениям. И это начинает сказываться. Простой пример. В 2010 году цех из 600 человек, работая в 3 смены, выпускал в год до 120 тонн стеклопластиковых изделий, а сейчас на участке 50 работающих в две смены выдают на-гора 50 тонн продукции, причем номенклатурный ряд вырос до 34 наименований.
Кстати, за счет использования вторичных отходов, образующихся от переработки пластмасс, которые измельчаем на участке дробления и вновь используем, а также других мероприятий снизили затраты на производство в этом году больше чем на 8 миллиардов. Рентабельность продаж — 2,3%, показатель по энергосбережению — -6,1%, норматив запасов готовой продукции — 29,2%. Ну, а когда нормальные производственные показатели, то и зарплата у работников нормальная: среднемесячная за август — 5,3 миллиона.
— Что планируете модернизировать в ближайшее время?
— Линию по производству изделий из эластичного пенополиуретана, действующую с 1994 года. Недавно к нам приезжала итальянская делегация — определились по замене. Стоимость модернизации — 355 тысяч евро. В следующем году должны дойти руки до оборудования в цехе алюминиевого литья.
— Производство производством, но и о рабочем человеке нельзя забывать…
— О работниках всегда помним, о ветеранах-автоагрегатчиках — тоже. Для решения существующих в коллективе проблем провели встречи дирекции, главных специалистов и профкома с людьми, наметили 27 мероприятий с конкретными сроками и ответственными исполнителями — 18 уже выполнили. В прошлом году отремонтировали душевые женского гардероба ЦАЛа и мужского цеха пластмасс, заканчиваем модернизацию обеденного зала столовой и т.д. На улучшение социально-бытовых условий работающих уже пошло без малого 55 миллионов. Ко Дню машиностроителя планируем многих поощрить, окажем материальную помощь для приобретения овощей и т.д.
— Приток свежих сил есть?
— Средний возраст автоагрегатчиков сегодня — 42 года. В связи с ростом производства ощущается нехватка квалифицированных сварщиков, токарей-фрезеровщиков, слесарей механосборочных работ. Направляем заявки в ВУЗы и ССУЗы, сотрудничаем с местным колледжем. В период практики его учащиеся работают у нас, ближе знакомятся с жизнью завода, получают нормальную зарплату.
— Как и в других коллективах, у автоагрегатчиков тоже есть на кого равняться?
— Таких много, поэтому назову лишь тех, фотографии которых будут занесены на Доску почета ОАО “ОЗАА”. Это Татьяна Березинская, Вячеслав и Жанна Гордейчики, Сергей Грибов, Василий Давидович, Владимир Дятлов, Евгений Збанок, Сергей Князев, Александр Кревчик, Галина Ласковец, Людмила Прокопович, Галина Санкович, Николай Скарина, Ядвига Татур, Татьяна Токарева, Галина Умэцкая, Валерий Фальковский, Сергей Хатько, Павел Цвирко, Александр Чепурной, Владимир Шалагин, Анна Шичко, Владимир Шкутко, Алла Шпак.
И их, и вообще весь коллектив завода, наших уважаемых ветеранов искренне поздравляю с Днем машиностроителя. Здоровья всем, успехов в работе и благополучия.
Беседовал Георгий АЛЕЙНИКОВ.
Звычка
Працаваць
“Работнік павінен з душой адносіцца да справы, якой займаецца, інакш і рэзультату не будзе, і асалоды ад працы не атрымае” — у гэтым упэўнены намеснік начальніка вытворчасці ААТ “Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў” Валерый Гуцаў. Ведаюць тут яго як чалавека справы: вось ужо трыццаць сем гадоў стараецца на дабрабыт завода і ўпэўнены, што менавіта ў вытворчасці знайшоў сябе.
Цікавая біяграфія ў гэтага чалавека. Нарадзіўся ў Калінкавічах. Скончыўшы школу, паступіў у тэхналагічны інстытут імя Кірава, пасля якога разам з жонкай па размеркаванні трапіў у Сібір. Працаваў там у леспрамгасе.Часта ўспамінаюць Гуцавы тыя два гады, якія правялі на чужыне. Складаныя ўмовы не палохалі маладых, а столькі рамантыкі ў іх жыцці больш не было ніколі.
— Жылі ў пасёлку Аносава, — успамінае Валерый Міхайлавіч. — Вакол тайга, а сам пасёлак размяшчаўся на ўзвышшы — сапраўдная казка. Не было там ні тэлебачання, ні часопісаў, толькі радыё. Людзі працавалі многа і дружна, адным словам, сумаваць не даводзілася. І нам такое жыццё падабалася. Якраз у тыя часы праходзіла запаўненне Брацкага вадасхо-вішча, і мясціны тыя былі затоплены. Перамяшчацца прыходзілася на лодках ці паветраным транспартам, а зімой да патрэбнай кропкі дабіраліся па лёдзе. Рамантыка рамантыкай, але, калі чакалі першынца, хваляваліся, бо райбальніца знаходзілася за шэсцьдзесят кіламетраў — па бездарожжы вялікая адлегласць, — і нярэдка аносаўскія дзеці з’яўляліся на свет па дарозе ў радзільнае аддзяленне. Прый-шлося цяжар-най жонцы пераехаць да бацькоў у Асіповічы, хутка і сам падаўся за сям’ёй. Нічым асаб-ліва не кіраваўся, калі вырашыў уладкавацца на завод, і, тым больш, не думаў, што столькі гадоў буду тут працаваць.
Спачатку Валерый рабіў дыспетчарам і старшым дыспетчарам. Праз некаторы час узначальваў новы цэх шклапластыкавых кабін, затым — старшым інжынерам у аддзеле знешняй кааперацыі. Надоўга стаў намеснікам начальніка вытворчасці вы-творча-дыспетчарскага аддзела, а пасля быў тут і начальнікам. У мінулым го-дзе Валерый Міхайлавіч ад-значыў 60-годдзе і вярнуўся на ранейшую пасаду. Мужчына прызнаецца, што за столькі гадоў прадпрыемства стала неад’емнай часткай жыцця. І радасныя моманты АЗАА перажывае, нібы ўласныя. Прыемна бачыць, як развіваецца завод: калі Гуцаў прыступіў да работы, тут дзейнічаў толькі ЦАЛ, а цяпер пад яго наглядам функцыянуе 5 цахоў, якія працуюць у тры змены, дзе вырабляецца больш за 2 тысячы відаў розных дэталяў. Безумоўна, не заўсёды завод квітнеў і павялічваў вы-творчую магутнасць, былі і такія часы, калі перажываў крызіс, і людзям даводзілася працаваць на чыстым энтузіязме. І ў такія перыяды Гуцаў таксама застаўся верны сваёй справе.
Здавалася б, працоўны стаж дазваляе пайсці на пенсію, ды і сам Валерый Міхайлавіч не раз думаў пра гэта. Але ж, з другога боку, ён не ўяўляе існавання без “другога дома”: нават калі выходзіць на адпачынак, не можа не наведвацца на завод — такая вось прывычка працаваць.
Дарэчы, Валерый Міхайлавіч яшчэ і стваральнік працоўнай дынастыі — сын і нявестка таксама робяць на АЗАА. Лёс сям’і настолькі звязаны з лёсам прадпрыемства, што Гуцавы не здзівяцца, калі і ўнукі ў будучыні таксама стануць “аўтазаводцамі”.
Тамара ГОРЛАЧ.
Цяжкі,
Але
Любімы
Зразумела, правільная расшыфроўка абрэвіятуры ЦАЛ не такая, але і вынесены ў загаловак варыянт добра пасуецца з адносінамі калектыву цэха алюмініевага ліцця да сваёй справы.
Дарэчы, справы вельмі важнай. Нягледзячы на наступленне “па ўсіх франтах” разнастайных пластыкаў і перыядычныя спробы знай-сці альтэрнатыву ў выгля-дзе таннага чыгуну, адносна дарагі алюміній застаецца вельмі запатрабаваным матэрыялам у машынабудаўніцтве ў цэлым, і асабліва — у вырабе літых дэталей. Надта выгадныя ў гэтага метала суадносіны вагі і трываласці.
Запатрабаванасць прадукцыі ЦАЛа добра бачна ў стабільных аб’ёмах вытворчасці. Пры сярэдняй рэнтабельнасці 10 працэнтаў, за 8 месяцаў бягучага года быў атрыманы нядрэнны прыбытак — 4 мільярды рублёў.
У адрозненне ад завода
аўтаагрэгатаў у цэлым, які “заточаны” пад патрэбы Мінскага аўтазавода, асноўныя спажыўцы цалаўскай прадукцыі МЗКТ і БелАЗ. МАЗ жа займае толькі трэцяе месца. А вось на чацвёртым — Каломенскі цеплавозабудаўнічы завод, куды ЦАЛ пастаўляе сапраўдны эксклюзіў: самыя буйныя з усёй наменклатуры выпускаемай прадукцыі дэталі. Гэта — картэры для цеплавозных рухавікоў, якія маюць памер 130 на 130 сантыметраў і вагу каля 150 кілаграмаў. Ліццё такіх вялікіх вырабаў — працэс складаны на ўсіх этапах, але найбольш адказная аперацыя — падрыхтоўка пясчанай формы, у якую будзе залівацца вадкі метал. Фармоўка з пяску — не столькі руцінны тэхналагічны працэс, колькі мастацтва, якое даецца з вопытам і далёка не кожнаму.
Увогуле, каб стаць высакакласным фармоўшчыкам — майстрам, які можа справіцца з мудрагелістай пясчанай формай, трэба адпрацаваць пяць ці нават болей гадоў.
У ЦАЛе сёння працуе ўсяго чатыры майстры з дастатковай кваліфікацыяй — Аляксандр Хмара, Алег Еўдакімовіч, Сяргей Русаковіч, Дзмітрый Захарэвіч. Праўда, іх прафесійны стаж ніжэй за ўзгаданы “крытычны перыяд”, але, па словах намесніка начальніка цэха Яўгена Цімохіна, да якасці работы фармоўшчыкаў прэтэнзій няма.
У сённяшніх рэаліях ЦАЛу даводзіцца суіснаваць з дзвюма досыць сур’ёзнымі праблемамі. Першая — кадравы “голад”. Сучасная моладзь, якая толькі асвойвае выбраную прафесію, прад’яўляе досыць высокія патрабаванні да памеру заробкаў і ўмоў працы, таму ліцейная вытворчасць яе асабліва не вабіць. Тым болей, што выбар у маладых і дынамічных ёсць: дэфіцыт рабочых рук адчувае большасць айчынных прадпрыемстваў.
Таму ў цэху з асаблівай павагай адносяцца да ветэранаў, работнікаў, што маюць працоўны стаж у два-тры дзясяткі гадоў. Сярод такіх “аксакалаў” — электраманцёр шостага разраду Уладзімір Дзятлаў, якому даручаны нагляд за самым складаным электраабсталяваннем. Свой унікальны вопыт майстар ахвотна перадае больш маладым калегам.
Другая праблема — вострая неабходнасць мадэр-нізацыі абсталявання. Пераважная колькасць машын і механізмаў працуе з пачатку існавання цэха — ужо больш 37 гадоў. Вытворчы рыштунак ужо даўно замартызаваўся і паспеў маральна састарэць, аднак з-за спецыфікі ліцейнай вытворчасці паступовае ўвядзенне ў дзеючы комплекс абсталявання новых элементаў з’яўляецца тэхнічна вельмі складанай задачай. Асноўная перашкода — “несумяшчальнасць” электратэхнічнага і электроннага начыння, якое распрацоўвалася ў розныя інжынерныя эпохі. Ну, і, зразумела, важны абмяжоўваючы фактар — кошт новага рыштунку.
Працэс мадэрнізацыі, канешне, ідзе, хоць і не так хутка, як хацелася б. Адным з апошніх крокаў у гэтым кірунку стала замена чугунных тыгляў у плавільна-раздатачных печах на графітавыя, што знізіла страты цяпла на падтрыманне алюмініевага расплаву ў вадкім стане на 10-15 працэнтаў. Калі ўлічыць, што гэта адзін з найбольш энергаёмістых тэхналагічных працэсаў, такі вынік не можа не радаваць.
…Галоўнае, аб чым мараць напярэдадні свайго прафесійнага свята ліцей-шчыкі АЗАА — мадэрнізацыя індукцыйнай плавільнай печы ёмістасцю 2,5 тоны. Гэтую печ можна назваць сэрцам ЦАЛа, таму давядзенне яе да сучасных кандыцый у плане эканамічнасці і эфектыўнасці ўпраўлення адкрые перад цэхам новыя перспектывы.
Дзмітрый САЎРЫЦКІ.