Клапоцяцца аб пагалоўі

Клапоцяцца аб пагалоўі

На мінулым тыдні прайшоў традыцыйны конкурс-агляд тэхнікаў па штучным асемяненні сельскагаспадарчых жывёл — спецыялістаў, ад якіх напрамую залежыць прадукцыйнасць статкаў сельгаспрадпрыемстваў.

На прафесійным спаборніцтве прысутнічалі начальнік аддзела па ўзнаўленні статка РУСВП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Алена Маслак і заатэхнік-селекцыянер прадпрыемства Валянціна Масквіна.

Удзельнікі конкурсу адказалі на шэраг тэарэтычных пытанняў, а ў ходзе практычнай часткі расказалі парадак дзеянняў, якія яны выконваюць у сваёй будзённай рабоце. Усе спецыялісты прадэманстравалі добрыя веды і вопыт, таму барацьба за лідарства была напружанай. У выніку першае месца заняла Людміла Доўнар з ААТ “Авангард-Ніва”, другое — Людміла Жалязняк з сельгаспрадпрыемства “Вязаўніца-Агра”, на трэцяй прыступцы Святлана Белавушка, якая прадстаўляла ААТ “ЖорнаўкаАГРА”. Праца гэтых спецыялістаў была адзначана і Падзякай старшыні абкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксея Рымшы. Людміла Доўнар, якая адпрацавала ў гаспадарцы 20 гадоў, атрымала яшчэ і Падзячны ліст старшыні райкама прафсаюза Святланы Сідоранка, а таксама каштоўны падарунак. Усе ўдзельнікі былі заахвочаны прадуктовымі наборамі ад філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”, а таксама Ганаровымі граматамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і падарункамі ад сваіх прадпрыемстваў.

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем