Уся сям’я на ніве

Уся сям’я на ніве

Сённяшнія юнакі і дзяўчаты жадаюць быць праграмістамі, менеджарамі, лагістамі, дызайнерамі інтэрфэйсаў, касметолагамі, у крайнім выпадку мерчандайзерамі ці сек’юрыці. І, на жаль, усё радзей аддаюць перавагу прафесіям, на якіх трымаюцца прамысловасць і сельская гаспадарка.

Таму прыемна бачыць хлопцаў, якія збіраюцца працаваць у сельгаспрадпрыемстве, асабліва, калі яны ідуць следам за бацькамі.

У “Вязаўніцы-Агра” ёсць працоўная дынастыя, якой у гаспадарцы ганарацца, ставяць у прыклад.

Сняжана Жуковіч — загадчык фермы, Мікалай шмат гадоў працаваў механізатарам, а зараз, хоць і на пенсіі, у перыяд уборкі дапамагае гаспадарцы. Два іх сыны з дзяцінства прывучаны да работы на зямлі, і яна ім па душы. Так што зараз на ўборцы зерневых экіпаж камбайна ў складзе Мікалая і Яўгена Жуковічаў — бацькі і сына — задае тэмп і паказвае прыклад іншым. Другі сын, Іван, вадзіцель, адвозіць зерне. Ва ўборачнай кампаніі задзейнічана дзесяць экіпажаў, так што з роднымі сустракаецца на полі нячаста.

…Лета сёлета негарачае, палеткі ўмеру паліваюць дажджы, таму ўраджай працаўнікі палёў чакаюць добры.

Аграном Раман Давідовіч расказвае, што ў гаспадарцы ўбралі азімы ячмень, зараз надышла чарга рапсу і азімага жыта. Дарэчы, экіпаж Жуковічаў стартаваў шпарка: ужо намалаціў больш за 72 тоны зерня. Калі перавесці ў гатовую прадукцыю, атрымаецца некалькі дзясяткаў тысяч боханаў усімі любімага чорнага хлеба.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем