У райвыканкаме 5.02.10, № 9
56 ПЫТАННЯЎ
было разгледжана на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 3 лютага пад началам старшыні Пятра Шукаловіча. I тычыліся яны, натуральна, самых розных бакоў жыццядзейнасці рэгіёна.
У прыватнасці, былі вызначаны пераможцы раённага спаборніцтва за дасягненне найлепшых вынікаў у выкананні асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2009 год і сярод работнікаў АПК за своечасовае і якаснае правядзенне ўборкі ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, найбольш поўнае забеспячэнне жывёлагадоўлі кармамі, павелічэнне вытворчасці і продажу дзяржаве прадукцыі жывёлагадоўлі летась; падведзены вынікі шэрага штогадовых аглядаў-конкурсаў; заахвочаны 30 чалавек грашовымі прэміямі за актыўны ўдзел у ахове правапарадку ў складзе добраахвотных дружын і г.д.
