Колькі каштуе прыгажосць?

Колькі каштуе прыгажосць?

ДВЛГУ «Асіповіцкі доследны лясгас» не без падстаў можна назваць адным з найбольш прыгожых суб’ектаў гаспадарання Асіповіччыны.

Сістэмная, напружаная і рэсурсаёмістая работа па добраўпарадкаванні ўласных тэрыторый на прадпрыемстве вялася доўга — больш за два дзесяцігоддзі. Вялікія інвестыцыі ў стварэнне лепшых умоў для работнікаў лясной гаспадаркі спраўдзілі ўсе надзеі, у тым ліку іміджавыя. Аднак зараз трэба рашаць іншую задачу: як эфектыўна падтрымліваць дасягнутыя кандыцыі на належным узроўні.

У мінулую пятніцу на базе Асіповіцкага лясгаса прайшла выязная калегія Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. І невыпадкова першым пытаннем на яе парадку дня разглядаліся менавіта вынікі работы калектыву па добраўпарадкаванні замацаваных тэрыторый. Вось некаторыя з агучаных лічбаў і фактаў.

За 2000-2020 гг. лясгасам пабудавана дзевяць аб’ектаў, набыта і рэканструявана чатыры, капітальна адрамантавана восем. Зроблена ўсё дыхтоўна, таму зараз ад кіраўнікоў структурных падраздзяленняў патрабуецца толькі своечасова і якасна падтрымліваць у належным стане давераныя ім адміністрацыйна-гаспадарчыя пабудовы ды сядзібы.

За першую палову гэтага года на ўзгаданыя мэты было выдаткавана 227 тысяч рублёў. Што ж тычыцца канкрэтных пунктаў, то найбольшых укладанняў патрабавалі працяг работ па развіцці ляснога гадавальніка — 121 000 руб. і афарбоўка трох пажарна-назіральных вышак — 20 000 руб.

Доля іншых аб’ектаў не такая ўнушальная. Рамонтна-механічная майстэрня лясгаса і цэх дрэваапрацоўкі — па 10 000 руб., Вяззеўскае лясніцтва (добраўпарадкаванне дэндрарыя і абсталяванне санітарнага пакоя) — 4 000 руб., Цэнтральнае лясніцтва (фарбаванне агароджы, бардзюраў, гаспадарчых пабудоў і г.д) — 2 500 руб.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем