Моўнымі сцяжынамі Радзімы

Моўнымі сцяжынамі Радзімы

Яўгенія Рамановіч — кандыдат філалагічных навук, вядомы мовазнаўца, дыялектолаг. І наша слаўная зямлячка

Вёска Дараганава стала малой радзімай для аднаго з найбольш кампетэнтных даследчыкаў тэрытарыяльных адрозненняў у маўленні беларусаў.

Нарадзілася Яўгенія Міхайлаўна 6 ліпеня 1922 года. Яе бацькі Міхаіл Мікалаевіч Рамановіч і Юлія Пракопаўна Курыловіч былі родам з Гродзеншчыны. Бацька, які ўдзельнічаў у Першай сусветнай і грамадзянскай войнах, быў накіраваны з Петраграда ў БССР для арганізацыі першых сельгаскамун. Сям’я мяняла месца жыхарства кожныя два гады, таму дзяўчынка рана пазнаёмілася з жыццём, побытам, культурай і традыцыямі вёскі ў розных рэгіёнах тагачаснай Беларусі.

Большую частку жыцця Яўгенія правяла ўдалечыні ад малой радзімы, але заўсёды ўспамінала часы, праведзеныя ў Дараганаве.

У 1940 годзе яна паступіла на філфак Мінскага педінстытута імя М. Горкага. Дзяўчыне пашчаслівіла вучыцца з будучым акадэмікам-лінгвістам Мікалаем Бірылам. Аднак не паспелі аднакурснікі здаць летнюю экзаменацыйную сесію за першы курс, як пачалася вайна…

Бацька дабраахвотнікам пайшоў на фронт. Яўгенія з роднымі адправіліся ў эвакуацыю, на Урал. Спачатку, каб пракарміцца, маці збірала і здавала ў нарыхтоўчую кантору грузды, ягады, якіх у мясцовых лясах было вельмі многа. Яўгенію і яе сястру цётка навучыла вязаць авоські, якія яны таксама здавалі на прыёмны пункт. Харчаваліся пераважна морквай, хлебам і чаем. Дарэчы, чай па-спрабавала там упершыню: у Беларусі тады былі распаўсюджаны іншыя напоі.

Позняй восенню пераехалі ў Чалябінск, дзе Яўгенія па верасень 1944 года працавала на ваенным заводзе № 541, які вырабляў патроны да аўтаматаў ППШ. Працавалі ў асноўным жанчыны і падлеткі, прычым Яўгеніі даверылі ўзначаліць брыгаду. Нягледзечы на цяжкую працу, дзяўчына выконвала значную грамадскую работу: з’яўлялася намеснікам сакратара камітэта камсамола завода, узначальвала бытавы сектар прафкама. А пасля 12-гадзіннага працоўнага дня яна з калегамі заступала яшчэ на адну змену — у шпіталь. Чытала байцам газеты, расказвала апошнія навіны з фронту, збірала і камплектавала падарункі для параненых.

Як толькі прыйшла вестка пра аднаўленне работы Белдзярж-універсітэта, Яўгенія Рамановіч падала заяву кіраўніцтву завода з просьбай дазволіць ёй працягнуць вучобу, перапыненую вайной. На агульным сходзе рабочыя цэха ўхвалілі яе добрасумленную самаадданую працу і вырашылі адпусціць вучыцца. Гэты хвалюючы момант запомніўся на ўсё жыццё.

Курс беларускай мовы ў БДУ чытала вядомы і аўтарытэтны навуковец — выкладчык Марыя Жыдовіч. Яна ж кіравала і студэнцкім дыялекталагічным гуртком, у якім Яўгенія Рамановіч займалася ўсе гады вучобы ва ўніверсітэце. Яна ўспамінала штогадовыя студэнцкія экспедыцыі з любімай выкладчыцай, вялікую навуковую і жыццёвую школу, якую ёй пашчаслівіла прайсці разам з аднадумцамі. А ездзілі яны на палявыя даследаванні ў разбураныя, спаленыя і разрабаваныя беларускія вёскі, бачылі голад і галадалі самі. Ды, нягледзячы ні на што, старанна вучыліся, назіралі, запісвалі, вялі сур’ёзную навуковую работу.

У 1948 годзе Яўгенія паступіла ў аспірантуру пры Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР. Усё далейшае жыццё яна звязала з дыялекталогіяй. У 1953 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Гаворкі Уздзенскага раёна Мінскай вобласці” — малой радзімы такіх беларускіх майстроў мастацкага слова, як Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус, Пятро Глебка.

У 1971 годзе аўтарскі калектыў з дванаццаці навукоўцаў, у ліку якіх была і кандыдат філалагічных навук Рамановіч, быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР. І далей Яўгенія Міхайлаўна працавала не менш плённа і прадуктыўна. Яна даследавала гаворку жыхароў 39 населеных пунктаў, склала 252 лінгвістычныя карты і каментарыі да іх, увахо-дзіла ў склад рэдкалегіі, рэдактавала аўтарскія матэрыялы пры падрыхтоўцы іх да друку. Гэта фундаментальная навуковая работа ў 2000 годзе была ад-значана вышэйшай узнагародай — Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь.

Працуючы ў Інстытуце мова-знаўства імя Якуба Коласа, на-друкавала больш за 80 навуковых работ. Тры бібліяграфічныя зборнікі беларускага мовазнаўства сталі настольнымі кнігамі кожнага айчыннага лінгвіста і маюць аўтарытэт у міжнародных навуковых колах.

А ў памяць аб сваім настаўніку Паўле Растаргуеве яна адрэдактавала яго слоўнік беларускіх гаворак заходняй Браншчыны і паспрыяла публікацыі гэтай кнігі. Удзельнічала ў падрыхтоўцы і публікацыі “Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча”. Яўгенія Рамановіч адзін з сааўтараў дапаможніка для студэнтаў ВНУ па сучаснай беларускай мове, гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі.

Зямлячка, чыё стагоддзе на яе малой радзіме было адзначана сустрэчай жыхароў Дараганава з мовазнаўцамі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, асоба самадастатковая, таленавітая, напоўненая глыбокім разуменнем свету. Сваёй стваральнай працай яна пакінула адметны след у гісторыі нашага краю, праславіўшы зямлю, на якой нарадзілася.

Валянціна АЎДЗЕЙЧЫК,

дырэктар Дараганаўскага школьнага комплекснага краязнаўчага музея.

 

Последние новости

Армия

Военнослужащие 336 реактивной артиллерийской бригады проводят полевой выход

25 февраля 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с начальником РОВД полковником милиции Архипенко Виктором Леонидовичем

25 февраля 2025
Читать новость
Происшествия

В Осиповичах палец 10-месячной девочки застрял в игрушке

25 февраля 2025
Читать новость
Общество

Президент Беларуси Александр Лукашенко 21 февраля подписал Указ № 74 “Об усилении роли председателей исполнительных комитетов базового уровня в развитии регионов”. Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Олег Дьяченко и председатель Осиповичского районного Совета депутатов Владимир Рыжанков поделились мнением о значении документа.

25 февраля 2025
Читать новость
Власть

От авиастроения до строительства метро. Лукашенко предложил Свердловской области России развивать сотрудничество

24 февраля 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси увеличен норматив господдержки при строительстве и покупке жилья в городах до 20 тыс. жителей

24 февраля 2025
Читать новость

Рекомендуем