У другое стагоддзе — разам з роднымі

У другое стагоддзе — разам з роднымі

1922 вядомы ў гісторыі як год заканчэння грамадзянскай вайны, утварэння СССР, росквіту нэпа, выбрання Сталіна Генеральным сакратаром ЦК РКПб. А яшчэ ў той год з’явілася на свет наша зямлячка Софія Куксар. Падзея быццам бы невялікая ў маштабах краіны, але значная для сям’і, дзе нарадзілася восьмае па ліку дзіця.

Жыццё не песціла Соню. З малых гадоў працавала. Што такое голад і холад, ведае не па чутках. Перажыла вайну, пабачыла шмат гора. Але старалася не засяроджвацца на дрэнным, больш помніць добрае. На тым і трымалася. А яшчэ на доўгім жыццёвым шляху дапамагала песня. Колькі памятае сябе, жанчына спявала. Дома і ідучы з работы, за кроснамі і ў агародзе. Ведала шмат песень. Дзеці заслухоўваліся, калі яна заводзіла чарговую. Здзіўляліся, якія доўгія і змястоўныя творы ведае матуля.

Шмат гадоў адпрацавала Софія Давыдаўна даяркай і сваю гаспадарку мела. На рабоце жанчыну паважалі за стараннасць, а аднавяскоўцы цягнуліся да яе, бо вельмі добразычлівы яна чалавек. Ніколі ні з кім не пасварылася, ніводнага з суседзяў не абразіла, ды і сама крыўдзіцца не ўмела.

У Радуцічы Софія Давыдаўна перабралася з Бабруйскага раёна, калі выйшла замуж. Тут і жыве ўжо многа гадоў. З Цімафеем Мінавічам выгадавалі чацвёра дзяцей. Не так даўно пераехала на суседнюю вуліцу да дачкі, дзе яе акружаюць цяплом і ўвагай блізкія людзі.

Такія падзеі на Асіповіччыне здараюцца нячаста, калі хтосьці адзначае 100-гадовы юбілей. А Радуцічам сёлета пашанцавала. Да імянінніцы ў святочны дзень завіталі ў госці прадстаўнікі раённага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва, райарганізацыі ГА “Беларускае таварыства Чырвонага крыжа”, сельсавета, установы культуры. Юбіляр атрымала кветкі, падарункі, віншаванні ад гасцей і паслухала канцэрт мясцовага музычнага калектыва.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем