На пасяджэнні Асіповіцкага райвыканкама,

якое прайшло 18 верасня пад началам старшыні Пятра Шукаловіча з удзелам начальніка ўпраўлення справамі Магілёўскага аблвыканкама Барыса Iванюшына, было разгледжана каля паўсотні пытанняў. I яны, як заўсёды, тычыліся самых розных бакоў жыцця рэгіёна.
Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Iван Малаковіч паведаміў, напры-клад, аб ходзе індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва ў горадзе ў рамках Указа Прэзідэнта краіны ад 11.11.2011 г. № 520.
Аддзелам прааналізаваны перыяд з 2005 па сакавік бягучага года. За гэты час выдадзены 291 дазвол на такое будаўніцтва, раней — на ўзвядзенне яшчэ 29 пабудоў, з якіх 18 ужо прыняты ў эксплуатацыю, 1 дом закансерваваны і прададзены забудоўшчыкам, а астатнія маюць розны працэнт гатоўнасці. З красавіка 2006 па сакавік 2012 года выдадзена 240 дазволаў на будаўніцтва: 44 жылыя дамы гатовыя, 24 — закансерваваныя.
Разам з тым аддзелам з адпаведнымі службамі не рыхтаваліся матэрыялы для звароту ў суд з заявай аб адбіранні зямельнага ўчастка і не завершаных будаўніцтвам жылога дома ці дачы, выкупу іх альбо продажу з публічных таргоў. I наогул трэба актыўней праводзіць работу па вы-яве размешчаных на тэрыторыі горада і раёна пабудоў, тэрміны ўзвядзення якіх перавышаюць 3 гады, абавязкова вызначыцца да канца з планам забудовы горада прыватнымі сядзібамі. Як і больш дэталёва падыходзіць да тлумачэнняў і каментарыяў асноўных пытанняў індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва ў рамках Указаў № 87 і 520.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iрына Раманчук праінфармавала наконт арганізацыі працоўнай занятасці нашых навучэнцаў у вольны ад вучобы час.
Сёлета за дапамогай у працаўладкаванні ў райкам ГА “БРСМ” звярнулася 356 чалавек, з іх 309 — непаўналетніх. У студатрадах з карысцю для грамадства і сябе рабіў 351 юнак і дзяўчына (2012 год — 109), яшчэ 12 — па дагаварах на індыві-дуальнае працаўладкаванне. Для забеспячэння працоўнай занятасці аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і нашым каледжам асвоена 134,8 млн. рублёў, дадзена работа 210 (190) навучэнцам. Па дамоўленасці школ з арганізацыямі раёна з аплатай працы было працаўладкавана 289 вучняў, яшчэ 465 рабіла летам індывідуальна.
Усяго ў бягучым го- дзе аплачваемай працоўнай занятасцю ў вольны ад вучобы час у нас было ахоплена 1.437 чалавек, з якіх 1.327 — ва ўзросце да 18 гадоў, 43 — знаходзячыхся на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.
Як выконваецца жыллёвае заканадаўства ў Ялізаўскім пасялковым, Лапіцкім і Пратасевіцкім сельскіх выканкамах? Аб гэтым паведаміла начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Наталля Гапоненка.
Натуральна, у гэтым напрамку, як і пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у галіне жыллёвых праваадносін грама-дзян, робіцца нямала, але праверка выявіла і шэраг парушэнняў і недахопаў. Лепш наладжана работа ў ялізаўчан, але і тут “хвасты” трэба падцягваць. Як, дарэчы, і практычна ва ўсіх выканаўчых камітэтах: і ва ўзгаданым накірунку, і наогул у рабоце з людзьмі дробязей не бывае.