Асіповічы: хроніка здарэнняў (17/09/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (17/09/2013)

xxx

РАУС
У перыяд з 9 па 15 верасня зарэгістравана 3 выпадкі крадзяжоў і 2 — вырабу самагону. Раскрыта 3 раней здзейсненыя злачынствы. Узбуджана 9 крымінальных спраў.
9 чысла ў асіпаўчанкі з вуліцы Паўднёвай былі скрадзены 400 тысяч рублёў і 2 залатыя пярсцёнкі.
ДАI
Спынена 157 парушэнняў правіл руху, прыцягнута да адказнасці 6 п’яных вадзіцеляў, 78 парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Складзены пратаколы на 6 пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 9 ДТЗ.
Раніцай 13 верасня 58-гадовы асіпаўчанін на матацыкле «МТ-10-36» на аўтадарозе Мінск-Гомель паблізу вёскі Цэль пры павароце налева праявіў няўважлівасць і сутыкнуўся з аўтамабілем «Пежо». У выніку ДТЗ вадзіцель матацыкла і яго пасажыр загінулі на месцы.
АУСТ
Складзена 69 адміністрацыйных пратаколаў. Суправоджаны 81 цягнік, выяўлена 13 пасажыраў, якія не сябруюць з законам. Зарэгістравана 13 выпадкаў правапарушэнняў. У медвыцвярэзнік накіраваны 10 чалавек.
РАНС
Адбылося ўзгаранне жылога дома ў вёсцы Смык. У выніку пажару пашкоджаны дах, перакрыццё і маёмасць.
Дэпартамент аховы
Спынена 8 правапарушэнняў: 4 дробязныя крадзяжы, 2 выпадкі распіцця спіртных напояў, па аднаму — хуліганства і парушэнне ПДР. Раскрыта раней здзейсненае злачынства.
IАЖіРС
Складзена па 2 пратаколы на незаконныя вываз драўніны і лоўлю рыбы і столькі ж — за парушэнне правіл паводзін на беразе ракі.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость